Міхаіл Міхайлавіч Пыско

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Міхаіл Пыско
Поўнае імя Міхаіл Міхайлавіч Пыско
Нарадзіўся 19 сакавіка 1993(1993-03-19)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 175 см
Вага 65 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Аграбізнес
Маладзёжныя клубы
2006—2011 Украіна ВФК-Карпаты (Львоў)
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Украіна Шахцёр (Данецк) 0 (0)
2014—2015   Украіна Зара (Луганск) 4 (0)
2015   Украіна Гаверла (Ужгарад) 0 (0)
2015—2016   Украіна Ільічовец (Марыупаль) 24 (0)
2017   Беларусь Гомель 21 (0)
2018 Украіна Рух (Вынныкы) 25 (1)
2019 Украіна Інгулец (Пэтровэ) 8 (1)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 1 (0)
2020— Украіна Аграбізнес (Валачыск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Украіна Украіна (да 19) 10 (1)
2014 Украіна Украіна (да 21) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 снежня 2017

Міхаіл Пыско (нар. 19 сакавіка 1993, Воля-Баранэцка, Львоўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Аграбізнес» з Валачыска.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ горада Самбара, дзе трэнерам быў яго бацька. Пазней вучыўся ў львоўскім «ВФК-Карпаты», адкуль у 2011 годзе быў запрошаны ў данецкі «Шахцёр». Гуляў у моладзевым складзе «Шахцёра», дзе быў адным з асноўных абаронцаў, двойчы з камандай атрымліваў перамогу ў моладзевым першынстве Украіны.

Улетку 2014 года на правах арэнды перайшоў у луганскую «Зару», у складзе якой 3 жніўня дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Алімпіка» (0:1). Спачатку трывала з’яўляўся ў асноўнай камандзе, але неўзабаве страціў месца ў аснове і стаў выступаць за дубль. У пачатку 2015 года далучыўся да «Гаверла», дзе згуляў толькі ў трох матчах за дубліруючы склад. Улетку 2015 года стаў іграком марыупальскага «Ільічоўца», які перад гэтым пакінуў Прэм'ер-лігу. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у асноўным складзе марыупальцаў, але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, і ўзімку пакінуў каманду.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Гомель»[3]. У складзе «Гомеля» стаў асноўным левым абаронцам, толькі ў маі і верасні не гуляў з-за траўм. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды пакінуў «Гомель»[4] і неўзабаве падпісаў трохгадовы кантракт з клубам украінскай Першай лігі «Рух»[5].

У сакавіку 2019 года перайшоў у «Інгулец», аднак на полі з’яўляўся рэдка. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. Пазней накіраваўся на прагляд у бабруйскую «Белшыну» і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком каманды. Аднак, згуляў за клуб толькі ў адным матчы, пасля чаго заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Белшыну»[6].

У жніўні 2020 года перайшоў у валачыскі «Аграбізнес».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Украіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]