Міхаіл Раманавіч Змачынскі
Міхаіл Раманавіч Змачынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 2009 (71 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Міхаіл Раманавіч Змачынскі (14 лістапада 1937, в. Блонь, Пухавіцкі раён — 1 мая 2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум і беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1955—1958 гг. паехаў на засваенне цаліны па камсамольскай пуцёўцы ў Кустанайскую вобласць. Працаваў трактарыстам у адным з саўгасаў. З 1958 г. — слесар.
З 1961 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады гаспадаркі. На гэтай пасадзе ярка праявіліся рысы Міхаіла Раманавіча як добрага спецыяліста-агранома, умелага арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці. За поспехі ў выкананні планаў па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства ў 1971 годзе яму было прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы. М. Р. Змачынскі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі.
Праз 2 гады Міхаіл Раманавіч узначаліў калгас «Камсамолец» (зараз — сельгасфіліял «Светлая ніва»). На гэтай пасадзе адпрацаваў 17 гадоў.
З 1995 года — намеснік старшыні калгаса імя 16 партызан (зараз — СВК «Дукора»), з 2004 года — намеснік дырэктара, вядучы спецыяліст па ідэалогіі і рабоце з персаналам сельгасфіліяла «Светлая ніва».
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Пухавіцкага раённага і Дукорскага сельскага Саветаў дэпутатаў, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна, свайго працоўнага калектыву[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Социалистического Труда Архівавана 28 жніўня 2016. Пуховичский районный исполнительный комитет
- Асобы
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Блоні
- Памерлі 1 мая
- Памерлі ў 2009 годзе
- Выпускнікі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Старшыні калгасаў