Міхаіл Фёдаравіч Халуёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фёдаравіч Халуёў
руск.: Михаил Федорович Холуев
Дата нараджэння 2 красавіка 1923(1923-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 1990(1990-05-05) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак

Міхаіл Фёдаравіч Халуёў (2 красавіка 1923, пас. Леў Талстой, РСФСР — 5 мая 1990, Горкі) — расійскі мастак, партрэтыст[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 красавіка 1923 года ў пасёлку Леў Талстой (цяпер — Ліпецкая вобласць Расіі).

З 1947 па 1952 гг. вучыўся ў Разанскім мастацкім вучылішчы; з 1952 па 1958 гг. навучаўся ў Інстытуце імя І. Я. Рэпіна АМ СССР.

З 1958 па 1960 гады выкладаў у Горкаўскім мастацкім вучылішчы.

Член Саюза мастакоў Расіі з 1960 года. Заслужаны мастак РСФСР (1970). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР. Жывапісец, працаваў у галіне жанравай карціны, партрэта.

З 1958 года — пастаянны ўдзельнік абласных выставак. Экспанент занальных («Вялікая Волга», 1964 г., 1967 г., 1970 г., 1974 1979, 1985 гады), рэспубліканскіх (Масква, 1960, 1965, 1970, 1975 года), усесаюзнай (Масква, 1970 г.) мастацкіх выставак.

Персанальная выстава: Горкі, 1975 г.

Старшыня занальнага выстаўкаму «Вялікая Волга», 1974 г.

Старшыня праўлення Горкаўскай арганізацыі СХ РСФСР (1967—1970 гг.).

Выкладаў у Горкаўскім мастацкім вучылішчы (1958—1960 гг.).

Памёр 5 мая 1990 года ў г. Горкі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Аўтапартрэт» (1964)
  • «Жанчына з сынам» (1964)
  • «Салдаты 1941 год» (1969)
  • «Партрэт маці» (1970)
  • «Партрэт піяністкі К. Н. Соладавай» (1974)
  • «Сормово. забастоўка»

Зноскі