Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў
Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 2003 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць |
![]() |
Гады службы | 1937—1939, 1943—1945 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў (15 студзеня 1913, в. Каськова, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 11 кастрычніка 2003, Мсціслаў, Магілёўская вобласць) — радавы 297-га стралковага палка 184-й стралковай Духаўшчынскай Чырванасцяжнай ордэна Суворава 2-й ступені дывізіі 45-га стралковага Нёманскага корпуса 5-й арміі; камандзір аддзялення 9-га гвардзейскага стралковага палка 3-й гвардзейскай стралковай дывізіі 2-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту, гвардыі сяржант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 (15) студзеня 1913 года ў вёсцы Каськова Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Скончыў 4 класа. Працаваў у калгасе.
У Чырвонай Арміі з 1937 па 1939 год. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з кастрычніка 1943 года.
Радавы 297-га стралковага палка чырвонаармеец Міхей Мінчанкоў у перыяд з 7 па 15 жніўня 1944 года ў баі каля літоўскага населенага пункта Блюдш разам з іншымі байцамі адбіў некалькі контратак ворага і ўтрымаў заняты рубеж. Пры гэтым знішчыў паўтара дзесятка салдат і аднаго афіцэра праціўніка.
Загадам па 184-й стралковай дывізіі № 050 ад 25 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
17-25 кастрычніка 1944 года каля літоўскага населенага пункта Науямесціс пры адбіцці варожых контратак чырвонаармеец Міхей Мінчанкоў непрыкметна прабраўся ў фланг непрыяцеля і трапным агнём прымусіў яго адступіць, асабіста знішчыў шэсць і ўзяў у палон адзінаццаць праціўнікаў.
Загадам па 5-й арміі № 06 ад 19 студзеня 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
17 красавіка 1945 г. пры адбіцці контратакі праціўніка ў раёне на паўднёвым захадзе ад сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга камандзір стралковага аддзялення 9-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі сяржант Міхей Мінчанкоў пры адбіцці варожай контратакі зайшоў з байцамі даручанага яму падраздзялення ў тыл праціўніка і раптоўна адкрыў агонь, чым спрыяў адбіццю контратакі.
Загадам па 2-й гвардзейскай арміі № 99 ад 21 мая 1945 года за мужнасць і адвагу выяўленыя ў баях гвардыі сяржант Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч паўторна узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
Усяго за гады вайны быў тройчы паранены. У баях знішчыў сто дваццаць пяць праціўнікаў.
У 1945 годзе гвардыі старшына Мінчанкоў М. М. дэмабілізаваны. Прыехаў у горад Магілёў, дзе жыў і працаваў некаторы час.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 кастрычніка 1966 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі гвардыі старшына запасу Мінчанкоў Міхей Мітрафанавіч пераўзнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].
Жыў у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Памёр 11 кастрычніка 2003 года.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені[1];
- Ордэн Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені[1];
- Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені[1];
- медалі, у тым ліку — медаль «За адвагу»[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Міхей Мітрафанавіч Мінчанкоў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беляев И. Н. Солдатская слава смолян. М., 1980.
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Михей Митрофанович Минченков на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Мсціславе
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Поўныя кавалеры ордэна Славы