Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з М. Рафальскі)
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі
Дата нараджэння: 15 красавіка 1889(1889-04-15)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1937
Грамадзянства:
Прафесія: драматург
Тэатр:

Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі (1889, Кіеў — 1937, Мінск) — рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Народны артыст Беларусі (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1908 вучыўся ў драматычнай школе кіеўскага таварыства «Салаўцоў». Працаваў акцёрам у тэатрах Кіева, Харкава, гастраляваў у Мінску і Віцебску. У 1921 годзе з аматараў арганізаваў у Мінску яўрэйскую тэатральную трупу, на базе якой была створана яўрэйская секцыя Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. З 1922 года кіраўнік гэтай секцыі. З 1926 года кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Стварыў і ў 1933—35 гадах узначальваў студыю пры тэатры. Паставіў спектаклі: «На пакаянным ланцугу» І.Перэца (1926), «Ботвін» А.Вевюркі (1928), «Глухі» Д.Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І.Дабрушына (1931), «Бойтра» М.Кульбака (1937). Член ЦВК БССР (1935—37). Арыштаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2.