Мітрафан Сямёнавіч Славачэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з М. Славачэўскі)
Мітрафан Сямёнавіч Славачэўскі
Дата нараджэння 1869
Месца нараджэння
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, педагог, кантрабасіст
Інструменты кантрабас

Мітрафан Сямёнавіч Славачэўскі (1869, Кіеў, Украіна — ?) — беларускі музыкант-кантрабасіст, педагог.

З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага музычнага тэхнікума і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі[1]. Уваходзіў у склад сімфанічнага аркестра Белрадыёцэнтра[2]. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей[1].

Арыштаваны 20.3.1933 у Менску па адрасе: вул. Ленінская, д. 52, кв. 6. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі» і як «член контррэвалюцыйнай групіроўкі». Вызвалены 13.5.1933 з забаронай на 3 гады жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 30.4.1989. Асабовая справа С. № 26878-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б в СЛАВАЧЭЎСКІ Мітрафан Сямёнавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
  2. Мазанік В. У. Сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]