Навасёлкаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Калінкавіцкі раён
Уключаў 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 кастрычніка 1968

Навасё́лкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Капліцкага (вёскі Навасёлкі і Новыя Навасёлкі) і Казловіцкага (вёска Казловічы) сельсаветаў[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 3 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.