Наверша з Ваўкавыска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Касцяное наверша ў выглядзе галавы льва.
Касцяное наверша ў выглядзе галавы льва.
Наверша з Ваўкавыска. другая палова XII — пачатак XIII ст.
Матэрыял маржовая косць
Тэхніка разьба
Памеры 38 мм ×  см
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Наверша з Ваўкавыска — наверша ад трона, знойдзенае на дзядзінцы Ваўкавыска. Гэты высокамастацкі выраб быў зроблены ў Паўднёвай Германіі і датуецца другой паловай XII — пачаткам XIII ст. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Наверша вышынёй 38 мм выразана з маржовай косці ў выглядзе скульптурнай галавы льва. У льва вельмі застрашальны выгляд. У раскрытай пашчы звер трымае немаладога чалавека, апранутага ў багатае адзенне, характэрнае для заходнееўрапейскай арыстакратыі XIXII стст. З тыльнага боку львінай галавы — выява маладога феадала, які сядзіць на троне. Ён апрануты ў такое ж самае адзенне, як і чалавек у пашчы льва. Адна і тая ж асоба паказана ў розныя перыяды жыцця. У тэраталагічнай арнаментыцы Захаду леў-антрапафаг ідэнтыфікуецца з д'яблам. Абедзве выявы звязваюцца адной ідэяй аб марнасці ўсяго зямнога.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.