Надзея Анатолеўна Мікуліч
| Надзея Анатолеўна Мікуліч | |
|---|---|
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 14 студзеня 1953 (73 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі |
спявачка
, кампазітарка |
| Гады актыўнасці | з 1971 |
| Інструменты | гітара, губны гармонік, акардэон, балалайка, домра |
| Жанры | папулярная музыка |
| Калектыў |
«Верасы» «Чараўніцы» Белдзяржфілармонія |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953, пас. Цукровы Завод, Гродзенская вобласць) — беларуская спявачка, кампазітарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучалася ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі «Чараўніцы»[1].
У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок»[1], а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР на пачатку 1980-х гадоў.
З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час знік, пасля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.
Надзея Мікуліч выконвае песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» і іншыя. З песняй «Ксеня» Уладзіміра Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпламанткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
Выпусціла 4 аўдыёальбомы, 3 кампакт-дыскі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы»[1]. Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Тем, кто любит» (2005)
- «Святая муза» (2008)
- «Я вернусь» (2008)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. МІКУЛІЧ НАДЗЕЯ (Микулич Надежда, Mikulich Nadzeya) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 181–182. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Девушка из «Верасов» Надежда Микулич: «Я родила ребёнка и лишилась голоса…»(недаступная спасылка) // «Комсомольская правда», Антон ЛУБНЕВСКИЙ, 22.01.2009
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Выпускнікі Гуманітарнага каледжа (Гродна)
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Беларусі
- Верасы