Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
Род дзейнасці перакладчыца
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская — беларуская перакладчыца і выдавец.

Бацькі — супрацоўнікі краязнаўчага музея ў Браславе. Вучылася ў браслаўскай гімназіі. Скончыла МДЛУ, асноўнымі мовамі былі англійская і італьянская, шведская абрана дадатковай, бо здавалася экзатычнай.[1]

Спачатку перакладала для сябе апавяданні з англійскай і італьянскай, у т.л. Рэя Брэдберы[1]. Са шведскай дзіцячыя кнігі перакладае з 2008 года. Пераклала асобныя часткі сусветна вядомай серыі пра Маму Му шведскіх казачнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. Першай пераклала кніжку «Малы і мядзведзік» Юі Вісландар[1].

Заснавала ў 2018 годзе і кіруе выдавецтвам «Koska».

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасць дзіцячай літаратуры Швецыі і яе папулярызацыю.
  • Лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад са шведскай «Мітусьня ў агародзе» Свена Нурдквіста[2].

Зноскі