Рэй Брэдберы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэй Брэдберы
англ.: Ray Bradbury
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Raymond Douglas Bradbury
Псеўданімы Elliott, William[1]
Дата нараджэння 22 жніўня 1920(1920-08-22)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 2012(2012-06-05)[5][3][…] (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Poni Adams[d][9]
Жонка Маргарыта Брэдберы[d]
Дзеці Беціна Ф. Брэдберы[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці 19382012
Жанр навуковая фантастыка, фэнтэзі, Літаратура жахаў і сацыяльная фантастыка[d]
Мова твораў англійская
Прэміі
Узнагароды
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Подпіс Выява аўтографа
raybradbury.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дберы (англ.: Raymond Douglas "Ray" Bradbury; 22 жніўня 1920, Уакіган, Ілінойс, ЗША — 5 чэрвеня 2012, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — выбітны амерыканскі пісьменнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму. Атрымаў сусветную вядомасць пасля публікацыі аповесці «451° па Фарэнгейту».

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Рэй Брэдберы нарадзіўся ў 1920 годзе ў горадзе Уакіган (штат Ілінойс). У 1934 годзе сям’я пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе Рэй скончыў сярэднюю школу, аднак вышэйшай адукацыі ён так і не атрымаў. Пра прафесію пісьменніка ён пачаў марыць яшчэ ў дзяцінстве, першымі творамі сталі невялікія апавяданні, на якія яго натхнілі коміксы. Друкавацца пачаў у 1938 годзе. Першы поспех яму прынеслі «Марсіянскія хронікі», выдадзеныя ў 1950 годзе[10][11].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы зборнік фантастычных апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыўтопіі «451° па Фарэнгейту» (1953), філасофска-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д. Хэмета і Р. Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнугага міфалагічнымі матывамі, аўтабіяграфічнай аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зборнікаў апавяданняў «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяданняў «Марсіянскія хронікі» (1950), п’ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў.

«451 градус па Фарэнгейту» быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Плэйбой» і адразу зрабіў Брэдберы славутым. У «Фарэнгейце» ён паспрабаваў давесці да максімальнай хуткасці тое паскарэнне жыцця, якое назіраў у ЗША ў 1950-я. Людзі перастаюць чытаць, не маюць часу спыніцца і задумацца, становяцца рабамі тэлебачання, рабамі забаваў. Жыццё зводзіцца да працы і забаваў пасля яе — і ўрэшце грамадства (само, без умяшальніцтва ўлады) прыходзіць да думкі пра шкоднасць кніг — крыніцы незразумелай і супярэчлівай інфармацыі. А таксама пра небяспеку тых, хто іх чытае[12].

Асноўныя тэмы твораў Рэя Брэдберы — небяспека механізаіцыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і ўніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міру[13].

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Рэй Брэдберы атрымаў мноства літаратурных прэмій, у прыватнасці, прэмію «Нэб’юла» і прэмію Х’юга, якая ўручаецца за літаратурныя дасягненні ў галіне навуковай фантастыкі. У 2000 годзе пісьменнік быў узнагароджаны медалём Нацыянальнай кніжнай прэміі за «вялікі ўнёсак ва ўсе жанры літаратуры»[11].

Пераклады на беларускую мову[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  2. а б Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  3. а б Ray Bradbury // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ray Bradbury / пад рэд. C. EvansLondon, (untranslated): 1855. — 622719 экз. — ISSN 0307-1235; 1477-3805 Праверана 12 лютага 2020.
  5. Science fiction author Ray Bradbury dies — 1996. Праверана 13 чэрвеня 2012.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Ray Bradbury // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 лютага 2020.
  7. http://www.knerger.de/html/bradburyschriftsteller_104.html
  8. LIBRIS — 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. geni.com — 2006.
  10. lenta.ru
  11. а б prajdzisvet.org
  12. nashaniva.by
  13. БЭ, т. 3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]