Надзея Мікалаеўна Астапчук
Надзея Астапчук | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Надзея Мікалаеўна Астапчук | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата і месца нараджэння |
28 кастрычніка 1980[1] (41 год) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 95 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | БФСТ «Дынама» | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнеры | А. М. Яфімаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
IAAF | 134067 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістыя рэкорды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ядро | 21.09 (2005) NR | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістыя рэкорды ў памяшканні | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ядро | 20.56 (2003) NR | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародныя медалі |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 22 ліпеня 2012 |
Надзея Мікалаеўна Астапчук (нар. 28 кастрычніка 1980, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
На Алімпійскіх гульнях 2004 заняла 4-е месца. Чэмпіёнка свету 2005, 2010. Чэмпіёнка Еўропы 2005, 2010, сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 і Чэмпіянату Еўропы 2006.
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Надзея Астапчук атрымала бронзавы медаль у штурханні ядра. Пазней у яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен, у 2017 яна пазбаўленая медаля.
На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане ў штурханні ядра паказала найлепшы вынік сярод усіх спартсменак. Аднак у яе допінг-пробах (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон. На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта Выканаўчым камітэтам МАК Надзея Астапчук дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах, выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года, абавязана вярнуць медаль і дыплом[2].
Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года[3].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат свету сярод юніёраў 1998 — золата
- Чэмпіянат свету ў памяшканні 2001 — серабро
- Чэмпіянат свету ў памяшканні 2003 — серабро
- Чэмпіянат свету 2003 — серабро
- Летнія Алімпійскія гульні 2004 — 4-е месца
- Чэмпіянат Еўропы ў памяшканні 2005 — золата
- Чэмпіянат свету 2005 — золата
- Лідар сусветнага сезону-2005
- Чэмпіянат Еўропы 2006 — серабро
- Лідар сусветнага сезону-2006 — 20,56 м
- Чэмпіянат свету 2007 — серабро
- Лідар сусветнага сезону-2008
- Чэмпіянат свету ў памяшканні 2010 (Катар, Доха) — золата (20,85)
- Чэмпіянат Еўропы 2010 (Барселона) — золата (20,48)
Зноскі
- ↑ Nadzeya Ostapchuk // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Надзея Мікалаеўна Астапчук — профіль IAAF (англ.)
- Надзея Астапчук на Алімпійскіх гульнях Архівавана 7 лістапада 2012. (англ.)
- Старонка аб Астапчук на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Столінскім раёне
- Асобы
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Штурхальнікі ядра Беларусі
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
- Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
- Вялікія Арлы (вёска)
- Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі