Надмагілле Мікалая Крыштофа Радзівіла
| ||
Надмагілле Мікалая Крыштофа Радзівіла. пасля 1607 года | ||
Матэрыял | мармур | |
---|---|---|
Касцёл Божага Цела, Нясвіж | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Надмагілле Мікалая Крыштофа Радзівіла — надмагілле з бюстам у касцёле Божага Цела ў Нясвіжы, самы ранні падобны помнік на тэрыторыі Беларусі. Пастаўлена ў памяць пра Крыштофа Мікалая Радзівіла (1590—1607), сына Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які памёр падчас вучобы ў Балонні ва ўзросце 16 гадоў. Надмагілле зроблена з рознакаляровага мармуру пасля 1607 года[1].
Паміж калонамі, якія нясуць фрыз і разарваны франтон, — бюст юнака, акаймаваны лаўровым вянком. Свабодныя маляўнічыя складкі адзення прыгожа драпіруюцца ля пляча. Тонкая апрацоўка мармуру, майстэрства падбору колеру, суадносіны бюста з архітэктурнымі кампанентамі і дошкай з тэкстам сведчаць аб высокім прафесійным узроўні скульптара[1].
Помнік выкананы па канонах італьянскага Адраджэння, якія патрабавалі пэўнай ідэалізацыі, абагульнення вобраза, гарманічнага спалучэння вонкавай і ўнутранай прыгажосці. І ў той жа час у колеравым і архітэктурна-пластычным вырашэнні адчуваюцца ўжо стылявыя адзнакі барока з яго схільнасцю да святлоценявых і колеравых кантрастаў, складанай архітэктурнай кампазіцыі. Цікава, што гэта надмагілле па сваёй тыпалагічнай схеме, характару партрэта (у лаўровым вянку) мае аналагі ў італьянскім мастацтве — помнікі Франсіска дэ Таледа ў Санта-Марыя Маджорэ (1596); Джавані Батыста Сантоні ў базіліцы Святой Пракседы (1615—1616) і інш[2][1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — С. 95-96. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
- ↑ Panofsky Е. Tomb sculpture; four lectures on its changing aspects from ancient Egypt to Bernini. London, 1964. S. 93.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Надмагілле Мікалая Крыштофа Радзівіла