Напад на школу ў Мпондвэ (2023)
Напад на школу ў Мпондвэ (2023) | |
---|---|
Месца нападу |
сярэдняя школа Лхубірыха, г. Мпондвэ |
Дата |
16 чэрвеня 2023 23:30 |
Зброя | бензінавыя выбухоўкі, мачэтэ |
Загінулыя | 42 |
Параненыя | 8 |
Колькасць тэрарыстаў | 5 чалавек |
Арганізатары | Саюзныя дэмакратычныя сілы |
16 чэрвеня 2023 года джыхадзісты з групоўкі «Саюзныя дэмакратычныя сілы», якая мае сувязі з Ісламскай дзяржавай[1], напалі на школу ў Мпондвэ, горадзе ў заходняй Угандзе на мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. Загінулі 42 чалавекі, з іх 38 вучняў[2]. Некалькі чалавек былі выкрадзены[3].
Школа
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя школа Лхубірыха — прыватная школа-інтэрнат, пабудаваная канадскай няўрадавай арганізацыяй. На момант нападу ў чэрвені 2023 года там пражывалі 63 вучні. Права ўласнасці і кантроль над установай былі прадметам спрэчкі[4][5].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Атака паўстанцаў на школу адбылася прыкладна а 23:30. Група з пяці нападнікаў падпаліла інтэрнат і разрабавала харчовую краму. Падчас акцыі баевікоў загінулі 42 чалавекі, у тым ліку 38 навучэнцаў, школьны ахоўнік і трое мясцовых жыхароў[6][7]. Восем чалавек былі шпіталізаваны ў крытычным стане. Яшчэ шасцёра выкрадзены, у асноўным вучаніцы[8]. З 38 забітых вучняў 20 былі дзяўчынкамі (былі засечаны да смерці), 18 — хлопчыкамі (загінулі падчас падпалу)[9]. Некаторыя целы атрымалі шырокія апёкі, што запатрабавала правядзення тэстаў ДНК для апазнання. Нападнікі падпалілі матрацы і, як паведамлялася, узарвалі бомбы[5].
Адказнасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле разведданых сілавікоў, баевікі з’явіліся ў раёне Мпондвэ як мінімум за два дні да атакі. Паліцыя ўстанавіла, што адказнасць за напад нясе групоўка «Саюзныя дэмакратычныя сілы». Яе фарміраванні актыўна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Ківу супраць урада суседняй ДРК[5].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Узброеныя сілы Уганды арганізавалі пагоню за нападнікамі. Баевікі беглі ў напрамку нацыянальнага парку Вірунга ў ДРК. Для аказання дапамогі ў выяўленні джыхадзістаў прыцягнута ваенная авіяцыя[5].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ West, Sunguta (31 May 2019). "Has Islamic State Really Entered the Congo and is an IS Province There a Gamble?" (PDF). Terrorism Monitor. 17 (11). Jamestown Foundation: 7–9. Архівавана з арыгінала (PDF) 26 July 2019. Праверана 26 July 2019.
- ↑ Dozens killed, six abducted in attack on Uganda school (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Глава ООН осудил нападение на школу в Уганде | Новости ООН (руск.). news.un.org (17 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ Attacked school had ownership wrangles- Janet (англ.). Monitor (17 чэрвеня 2023). Праверана 19 чэрвеня 2023.
- ↑ а б в г "Uganda school attack: Dozens of pupils killed by militants linked to Islamic State group". BBC News. 2023-06-17. Праверана 2023-06-19.
- ↑ Ugandan border town buries victims of rebel massacre that left 42 dead, mostly students (англ.). AP NEWS (18 чэрвеня 2023).
- ↑ ISIS-linked rebel group attacks Ugandan school, killing dozens (англ.). CNN (17 чэрвеня 2023).
- ↑ ADF attack Kasese, over 25 civilians confirmed dead (англ.). New Vision.
- ↑ Uganda school attack: What we know so far (англ.). www.aljazeera.com.