Настасся Кузьмінічна Чадовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Настасся Кузьмінічна Чадовіч
Дата нараджэння 2 жніўня 1912(1912-08-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1999(1999-04-11) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Настасся Кузьмінічна Чадовіч (2 жніўня 1912, в. Жываглодавічы, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1999, г. Салігорск) — беларускі работнік сельскай гаспадаркі (кіраўнік звяна па вырошчванні ільну), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе ўступіла ў калгас «Шлях Леніна», працавала ў паляводстве. Яшчэ да вайны ўвайшла ў шэраг перадавых працаўніц калгаса.

Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкай акупацыі працягнула працу ў калгасе, актыўна ўдзельнічала ў аднаўленні разбуранай гаспадаркі. У 1950-х гадах перайшла ў ільнаводства і хутка здолела авалодаць майстэрствам вырошчвання гэтай складанай па агратэхніцы культуры. У 1956 годзе ўзначаліла спецыялізаванае звяно па вырошчванні льну. Спалучэнне высокай агратэхнікі, своечасовай уборкі, ранняга рассцілання і стараннага сартавання дазволілі звяну Настассі Кузьмінічны сабраць па 7,8 цэнтнераў насення і 8,9 цэнтнераў валакна з кожнага гектара. Пры гэтым нумар валакна аказаўся самым высокім.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 красавіка 1966 года за поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак ільну, Настассі Кузьмінічне Чадовіч было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1962—1966), сельскага Савета дэпутатаў працоўных. У 1973 годзе выйшла на заслужаны адпачынак і пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Салігорск. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Салігорскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: М. З.
  • Башлакоў, Л. І. Шырын, А. І. Пляшэвіч; рэдкал.: Л. М. Драбовіч і інш. — Мінск, 2004. — С. 478.
  • Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2019. — Т. 5, кн. 3 : Минская область. — С. 321.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 231.
  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 645.