Настасся Пятроўна Лазебная
Настасся Пятроўна Лазебная | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Настасся Пятроўна Лазебная (Стася Наркевіч) (нар. 28 чэрвеня 1952 г., вёска Куляшы, Мінская вобласць) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1970 годзе скончыла Хоўхлаўскую сярэднюю школу, у 1973 годзе — студыю выяўленчага мастацтва пры Маладзечанскім доме народнай творчасці. Працавала мастаком-афарміцелем на заводзе «Спадарожнік», потым у гандлі, будаўнічым трэсце. Вучылася ў БДУ на факультэце журналістыкі.
У 1981 годзе з сям’ёй пераехала ў Віцебск, працавала ў абласной газеце «Віцебскі рабочы», потым у газетах «Рабочае слова», «Кімавец».
З 1995 года — рэдактар газеты «Кімавец». У 2003 годзе зарэгістравала жаночую газету «Анастасія», дзе стала выдаўцом і галоўным рэдактарам. Паралельна з выданнем асабістай газеты, якая праіснавала да 2010 года, рэдагавала газету «Мы і час» ВДУ імя П. М. Машэрава. Сябра Беларускага саюза журналістаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар зборнікаў апавяданняў «Настальгія» (выдавецтва «Чатыры чвэрці»), казкі «Неверагодныя здарэнні на неверагоднай планеце» ў зборніку аўтарскіх казак «Залаты талер» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), у 2013 годзе выйшла кніжка казка-размалёўка «Віялета, бабулечка і чароўны дроцік» (выдавецтва «Чатыры чвэрці»). У гэтым жа годзе выйшла кніга вершаў «Ты зразумей мяне такую…».
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Віцебскі рабочы»
- Члены Беларускага саюза журналістаў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі