Насустрач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Насустрач
Аўтар Сяргей Іванавіч Законнікаў
Жанр публіцыстыка, эсэ
Мова арыгінала беларуская
Арыгінал выдадзены 2008
Серыя Пісьменніцкая публіцыстыка
Выдавецтва Выдавец: Зміцер Колас
Старонак 340
ISBN 978-985-6783-65-7

«Насу́страч» — кніга публіцыстычных артыкулаў Сяргея Законнікава, беларускага паэта, журналіста і грамадскага дзеяча.

Тэма і асноўная ідэя[правіць | правіць зыходнік]

У аснову зборніка нарысаў і эсэ пакладзены роздумы аўтара над айчыннай гісторыяй і рэаліямі сучаснага жыцця, якія публікаваліся ў перыядычным друку, выклікалі вялікую пошту, станоўчую ацэнку чытачоў.

Выкарыстоўваючы багаты фактычны матэрыял, аўтар асэнсоўвае важныя праблемы беларускага жыцця, прапагандуе станоўчы вопыт развіцця дэмакратычных еўрапейскіх дзяржаў, дзе яму даводзілася быць.

Кніга мае асветніцкую мэту — спрыяць нацыянальнаму яднанню, павышэнню агульнай і палітычнай культуры, грамадзянскай салідарнасці і актыўнасці насельніцтва Беларусі.

Кампазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадмову да кнігі напісаў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзім Гарэцкі.

Змест зборніка складаецца з трох частак:

  • Шлях да свабоды
  • Васількі — у вянок памяці
  • Роздумы

Першая частка аб'ядноўвае некалькі артыкулаў, напісаных у 1996—2007 гг., яны публікаваліся ў «Абажуры», «Народнай волі», «Свабодных новостях плюс».

Другая частка змяшчае два артыкулы, прысвечаныя асобе і творчасці беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Абадва былі апублікаваны ў газеце «Народная воля».

Трэцяя частка змяшчае шмат артыкулаў і эсэ, пераважная большасць з каторых публікавалася ў аўтарскай рубрыцы С. Законнікава «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс».

Выдавецкія звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Першае выданне кнігі адбылося ў Мінску ў 2008 годзе, выдавец — Зміцер Колас. Кніга аднесена да катэгорыі мастацкай літаратуры. Наклад — 1 тыс. асобнікаў.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]