Перайсці да зместу

Наталка Харытанюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталка Харытанюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 жніўня 1984(1984-08-24) (41 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Ната́лка Харытаню́к (сапраўднае імя Ната́лля Мікала́еўна Харытаню́к; нар. 24 жніўня 1984, Брэст) — беларуская пісьменніца і перакладчыца.

Нарадзілася 24 жніўня 1984 года ў Брэсце. Скончыла факультэт замежных моў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2006 годзе. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ.

Была членам Беларускага ПЭН-цэнтра. У 2019 годзе выйшла з арганізацыі[1].

Дэбютавала апавяданнем «Фурманка святога Міколы» ў 2005 годзе ў газеце «Наша Ніва». Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE» і «Паміж», а таксама ў літаратурных зборніках «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю», «Пакахай мяне, калі ласка» і «In vino veritas»[2].

  • «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» (Логвінаў, 2010) — кніга апавяданняў.
  • «Смерць лесбіянкі» (Логвінаў, 2013) — раман.
  • «Казкі старога Адамкова» (Логвінаў, 2018) — дзіцячая кніга.
  • «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» (Kolegium Europy Wschodniej, 2021) — дзіцячая кніга.

Выхоўвае сына Багдана (нар. у 2012 годзе)[2].

  1. Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтра. Наша Ніва (30 кастрычніка 2019). Праверана 19 снежня 2025.
  2. а б в г У «Кантэксце» — Наталка Харытанюк. Kamunikat.org (2 чэрвеня 2021). Праверана 19 снежня 2025.