Наталля Аляксандраўна Мацак
| Наталля Аляксандраўна Мацак | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 17 сакавіка 1982 (44 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | балерына |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
| Сайт | matsak.com.ua |
Наталля Аляксандраўна Мацак (укр.: Наталія Олександрівна Мацак; нар. 17 сакавіка 1982, Кіеў) — украінская балерына, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. Заслужаная артыстка Украіны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 сакавіка 1982 года ў Кіеве.
Вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы. Пасля заканчэння вучобы ў 2000 годзе была запрошана ў трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. З 2001 года з’яўляецца вядучай салісткай тэатра. У 2008 годзе Наталлі Мацак прысвоена званне «Заслужаны артыст Украіны»[1].
Танцавала ў пары з Мэцью Голдынгам (Лонданскі Каралеўскі балет), Вадзімам Мунтагіравым (Covent Garden), Андрэем Уваравым, Дзянісам Родзькіным (Вялікі тэатр), Ігарам Колбам, Кімін Кім (Марыінскі тэатр), Дзянісам Недакам, Янам Ваня, Сяргеем Сідорскім, Дзянісам Мацвіенка.
Гастралявала ў Францыі, Італіі, Грэцыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, ЗША, Кітаі, Карэі, Індыі, Германіі, Лацінскай Амерыцы, Японіі, Фінляндыі, Расіі, Партугаліі, Мексіцы.
Рэпертуар
[правіць | правіць зыходнік]
- «Баядэрка» — Нікія, Гамзаці
- «Спячая прыгажуня» — Ранішняя зара
- «Лебядзінае возера» — Адэта-Адылія
- «Шчаўкунок» — Маша (Клара)
- «Сільфіда» — Сільфіда
- «Жызэль» — Жызэль
- «Раймонда» — Раймонда
- «Дон Кіхот» — Кітры
- «Карсар» — Медора
- «Спартак» — Эгіна
- «Легенда пра каханне» — Мехмене Бану
- «Лаўрэнсія» — Лаўрэнсія
- «Шэхерэзада» — Зобеіда
- «Кармэн-сюіта» — Кармэн
- «Венскі вальс» — Карла
- «Даніэла» — Даніэла
- «Беласнежка» — Беласнежка
- «Чырвоная Жызэль» — дуэт
- «Гранд па-класік» — Обер
- «Тарантэла»
- «Класічнае па дэ дэ»
- «Эсмеральда» (па дэ дэ)
- «Дыяна і Актэон» (па дэ дэ)
- «Heute ist das Gestern von morgen»
- «Скажы цішэй калі зможаш»
- «Дрым данс»
- «Шлях»
Перамогі ў конкурсах
[правіць | правіць зыходнік]- Міжнародны конкурс артыстаў балета імя Сержа Ліфара. Срэбраны медаль. 2004 год.
- Міжнародны конкурс артыстаў балета ў Маскве. Бронзавы медаль. 2005 год.
- VI Міжнародны конкурс артыстаў балета імя Сержа Ліфара. Залаты медаль. 2006 год.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 185/2008 Про відзначення державними нагородами України. Архівавана з першакрыніцы 3 квітня 2018. Праверана 5 серпня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наталля Аляксандраўна Мацак- Афіцыйны сайт Наталлі Мацак Архівавана 23 липня 2018.
- Профіль Наталлі Мацак Архівавана 5 серпня 2018. на сайце Нацыянальнай оперы Украіны.
- МАЦАК Наталля Аляксандраўна Архівавана 5 серпня 2018. артыкул у энцыклапедыі сучаснай Украіны