Наталля Генадзьеўна Кучынская
Наталля Генадзьеўна Кучынская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 студзеня 1971 (53 гады) г. Мінск, БССР |
Наталля Генадзьеўна Кучынская (18 студзеня 1971, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 студзеня 1971 года ў г. Мінску.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг; Гродзенскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў і спецыялістаў адукацыі, менеджар у сферы адукацыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.
Працавала настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні Гродзенскай вобласці, недзяржаўных гімназій «Мока», «Альтасфера» г. Мінска, сярэдняй школы № 3 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; настаўнікам-дэфектолагам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)