Наталля Васільеўна Гуйвік
Наталля Васільеўна Гуйвік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1962 (61 год) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Наталля Васільеўна Гуйвік (нар. 1 кастрычніка 1962, Кіраў, РСФСР) — беларускі юрыст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання і VI скліканняў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 1 кастрычніка 1962 года ў г. Кіраве (РСФСР). Скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, юрыст.
У 1983 годзе пераехала ў Полацк[1]. Працавала старшым юрысконсультам у Полацкім вытворчым лесанарыхтоўчым аб’яднанні; юрысконсультам вайсковай часці; суддзёй суда Полацкага раёна і г. Полацка.
З’яўлялася старшынёй Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. У час выбараў адбыўся скандал, калі стала вядома, што на ўчастку, дзе балатавался Гуйвік, датэрмінова і на месцы жыхарства прагаласавала больш за 50% удзельнікаў выбараў. Супернікам Гуйвік быў журналіст «АНТ» Аляксей Міхальчанка[1].
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.
У снежні 2017 года адмовілася дасылаць дакументы ў Нацыянальны цэнтр заканадаўчых і прававых даследаванняў для атрымання юрыдычнага заключэння па законапраекце «Аб нарматыўна-прававых актах», які распрацоўваўся і мусіў быць прыняты на адразу дзвюх дзяржаўных мовах. Дагэтуль усе законы прымаліся толькі на адной з дзяржаўных моваў, прычым толькі адзінкі з іх на беларускай. У сваім рашэнні Гуйвік спасылалася на адсутнасць механізму прыняцця закону адразу на дзвюх мовах[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За працоўныя заслугі» (2019)[2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[3].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Замужам. Муж Міхаіл, мае дачку Вольгу Аляксандраўну[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Ураджэнка Расіі, дэпутатка Гуйвік «зарэзала» першы двухмоўны закон
- ↑ Лукашэнка ўзнагародзіў Марзалюка ордэнам Пашаны
- ↑ Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 6 чэрвеня 2017. (бел.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраве
- Выпускнікі МДЮА
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Юрысты Беларусі
- Дэпутаты Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў
- Суддзі Беларусі
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі