Наталля Генадзьеўна Кучынская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Наталля Кучынская)
Наталля Генадзьеўна Кучынская
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 18 студзеня 1971(1971-01-18) (53 гады)
г. Мінск, БССР
Дзейнасць палітык

Наталля Генадзьеўна Кучынская (18 студзеня 1971, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 18 студзеня 1971 года ў г. Мінску.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію паслядыпломнай адукацыі, настаўнік-дэфектолаг; Гродзенскі абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў і спецыялістаў адукацыі, менеджар у сферы адукацыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працавала настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні Гродзенскай вобласці, недзяржаўных гімназій «Мока», «Альтасфера» г. Мінска, сярэдняй школы № 3 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; настаўнікам-дэфектолагам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 г. Ашмяны Гродзенскай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]