Нафталі Маскілейсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нафталі Маскілейсан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лютага 1829(1829-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1897(1897-11-19) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Abraham Maskileison[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык

Нафталі Маскілейсан (20 лютага 1829, Радашковічы, Віленская губерня — 19 лістапада 1897, Мінск) — яўрэйскі паэт, аўтар артыкулаў па даследаванні Агады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і рабіна і аўтара каментароў да Талмуда і Шулхан аруха Абрагама Маскілейсана (1788−1848, Мінск). У 1832 сям’я Маскілейсанаў перабралася ў Мінск. Публікаваўся ў перыядычных выданнях на старажытнаяўрэйскай мове — «Ха-Цфіра  (руск.)» і «Хамеліц». Як добры стыліст ён зарэкамендаваў сябе зборнікам лістоў «Міхтабім ле-ламед» (1870). Плёнам дваццацігадовай працы з’яўляецца перавыданае ім у перапрацаваным і значна выпраўленым выглядзе вядомае сачыненне Іехіеля Гейльпрына  (руск.) «Седэр га-Дарот[en]» (Варшава, 1878—1882). Падрыхтаваў да друку і апублікаваў рукапісы працы свайго бацькі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]