Нахцігаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нахцігаль
укр.: Батальйон Нахтігаль
ням.: Bataillon Nachtigall
Краіна
Уваходзіць у Legion of Ukrainian Nationalists[d]
Тып батальён
Удзел у

Спецыяльнае падраздзяленне (батальён) «На́хцігаль» (ням.: Nachtigall «салавей»), таксама вядомы як група «Поўнач» у складзе дружын украінскіх нацыяналістаў[1] — адно з двух узброеных падраздзяленняў, сфармаваных пераважна з членаў і прыхільнікаў АУН(б) і навучаных абверам для дзеянняў на тэрыторыі Украінскай ССР у складзе дыверсійнага падраздзялення «Брандэнбург 800» у ходзе аперацыі «Барбароса».

Згодна з планамі кіраўніцтва АУН(б), дружынам украінскіх нацыяналістаў трэба было стаць асновай будучай арміі самастойнай украінскай дзяржавы, саюзнай узброеным сілам нацысцкай Германіі. Стварэнне ўкраінскага нацыяналістычнага фарміравання было санкцыянавана 25 лютага 1941 года кіраўніком абвера Вільгельмам Канарысам. Дыверсійныя групы са складу «Нахцігаля» былі перакінутыя на тэрыторыю УССР да пачатку аперацыі «Барбароса», тады як асноўны склад батальёна перайшоў мяжу СССР 22 чэрвеня 1941 года і на працягу лета дзейнічаў сумесна з нямецкімі войскамі на кірунку ПерамышльЛьвоўЦярнопальПраскураўЖмерынкаВаўкавыск, у асноўным ажыццяўляючы ахоўныя функцыі — ахову мастоў, чыгунак, прамысловых прадпрыемстваў, вадасховішчаў[2]. У кастрычніку 1941 года «Нахцігаль» і «Роланд» былі перадыслакаваныя ў Франкфурт-на-Одэры, прайшлі перанавучанне для выкарыстання ў якасці часцей ахоўнай паліцыі, пасля чаго ў канцы таго ж года былі перафармаваныя ў 201-ы батальён шуцманшафта[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ленкавський С. Дружини Українських націоналістів у 1941−42 роках — Мюнхен, 1953. (укр.)
  2. Украинские воинские формирования (укр. Українські військові формування). Нахтігаль.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 29 кастрычніка 2018.
  3. Bentzin, Hans. «Division Brandenburg — Die Rangers von Admiral Canaris» − edition ost — Das Neue Berlin Verlagsgesellschaft mbH, 2.Aufl. 2005 (2004). (ням.)