Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1884
Адкрыты 1884
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 98 626 чал. (2022)[2]
Адрас Rua das Janelas Verdes 1249 - 017
museudearteantiga.pt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны музей старадаўняга мастацтва (парт.: Museu Nacional de Arte Antiga, MNAA) у Лісабоне — адзін з найбольш значных мастацкіх збораў Партугаліі і Еўропы. Калекцыі Нацыянальнага музея адлюстроўваюць развіццё партугальскага мастацтва да пачатку XIX ст.

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей захоўвае 2200 твораў жывапісу за перыяд з XIV стагоддзі па 1820 год. Усе фонды ўмоўна падзелены на сем раздзелаў: жывапіс, скульптура, малюнак і графіка, вырабы з золата і срэбра, кераміка, тэкстыль, мэбля. Акрамя пералічаных калекцый, тут ёсць калекцыі мастацтва Афрыкі і Далёкага Усходу. У зборы жывапісу ёсць некалькі вытанчаных экспанатаў: выява святога Гераніма, выкананая Альбрэхтам Дзюрэрам, якую мастак асабіста прадаў зацікаўленай асобе з Партугаліі. Тут ёсць працы Лукаса Кранаха Старэйшага, Гальбейна, Веласкеса. Музей мае адну з самых вядомых карцін Іераніма Босха — «Спакуса Святога Антонія» — трохчасткавы алтар з выявай набожнага егіпецкага пустэльніка сярод натоўпау дэманаў і прагных пачвар. У раздзеле партугальскага жывапісу прадстаўлены творы за амаль чатыры стагоддзі яго развіцця. У пераважнай большасці гэта рэлігійныя сюжэты і партрэты. Кульмінацыяй гэтага раздзела з’яўляецца значны помнік партугальскага жывапісу XV стагоддзя «Алтар Святога Вінцэнта» працы мастака Нуну Гансалвіша, які складаецца з шасці панэляў. На іх ён напісаў каля шасцідзесяці фігур змрочных святых, а пад імі — Генрыха Мараплаўца, бледнага чалавека з вусамі ў чорным галаўным уборы з малітоўна складзенымі рукамі.

Зноскі