Нацыянальны парк Ніякола-Коба
Выгляд
Нацыянальны парк Ніякола-Коба (фр.: Parc National du Niokolo Koba PNNK) — нацыянальны парк на паўночным усходзе Сенегала, у міжрэччы Гамбіі і Ніякола-Коба. Заснаваны ў 1954 годзе з мэтай аховы прыродных ландшафтаў. Плошча каля 900 тыс. га. Ландшафт з град пясчаныхх пагоркаў, высакатраўных саваннаў, балот, галерэйных лясоў. У фаўне афрыканскі слон, бегемот, бародавачнік, жырафа, буйвал, некалькі відаў антылоп, леў, леапард, гіена, рэптыліі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).