Нацыянальны футбольны стадыён (Мінск)
| Нацыянальны футбольны стадыён | |
|---|---|
| | |
| Месцазнаходжанне | Вуліца Ванеева (Мінск) |
| Закладзены | 2019 |
| Хатняя каманда | зборная Беларусі па футболе |
| Умяшчальнасць | 33 000[1] |
| Памеры поля | 105×68 м |
| Пакрыццё | натуральнае |
Нацыянальны футбольны стадыён — футбольны стадыён у Мінску, хатняя арэна для зборнай Беларусі па футболе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будоўля стадыёна пачалася ў студзені 2019 года, калі мінскія ўлады за свой кошт сталі рыхтаваць будаўнічую пляцоўку і падводзіць камунікацыі да будучай арэны.
Далейшыя выдаткі ўзяў на сябе кітайскі бок — арэна стала падарункам для Беларусі ад Кітая. Праектаванне вялося па кітайскіх стандартах, будаўнічых нормах і тэхнічных умовах, на будоўлі працавалі кітайскія рабочыя і інжынеры, выкарыстоўвалася кітайская тэхніка[2].
Стадыён быў адкрыты 7 чэрвеня 2025 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Стадыён пабудаваны ў адпаведнасці з тэхнічнымі патрабаваннямі і стандартамі ФІФА і УЕФА. На двух’яруснай трыбуне і ў асобных ложах маецца 33 145 пасадачных месцаў, з любога месца адкрываецца бесперашкодны агляд.
Ўсталяваны сістэма арашэння газона для падтрымання аптымальнай вільготнасці, дрэнаж для адводу дажджавой вады, падагрэў глебы для прадухілення прамярзання і падземная вентыляцыя для рэгулявання мікраклімату[3].

Агульная плошча забудовы — каля 48 тысяч квадратных метраў (надземная частка — 42 тыс. м², падземная частка — 6 тыс. м²). Элементы фасада выкананы з вертыкальных алюмініевых панэляў, якія ствараюць візуальны эфект формы і колеру. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжана паркоўка на 307 машына-месцаў (151 ў падземным паркінгу і 20 для аўтобусаў).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У Мінску пабудуюць нацыянальны футбольны стадыён з кітайскім каларытам
- Футбол. Нацыянальны стадыён у Мінску пабудуюць па кітайскіх стандартах без іх адаптацыі да дзеючых нормаў Рэспублікі Беларусь Архівавана 11 кастрычніка 2019.
- Футбол. Арнамент ёсць, бегавых дарожак няма. У сеціве з’явіліся фота макета нацыянальнага стадыёна з новых ракурсаў Архівавана 8 ліпеня 2019.
- Кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказы па будаўніцтве ў Мінску футбольнага стадыёна і басейна
