Нацыянал-сацыялістычны рух Чылі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянал-сацыялістычны рух Чылі
Выява лагатыпа
Лідар Хорхе Гансалес фон Марэес
Заснавальнік Хорхэ Гансалес фон Марэес[d]
Дата заснавання 5 красавіка 1932
Дата роспуску 1938
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія нацыянал-сацыялізм, фашызм і чылійскі нацыяналізм[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Нацыянал-сацыялістычнага руху ў Чылі ў перыяд з 1932 па 1938 год, заснаваны на першым чылійскім сцягу.

Нацыянал-сацыялістычны рух Чылі (ісп.: Movimiento Nacional Socialista de Chile) — палітычны рух у Чылі, які існаваў у эру прэзідэнцкай рэспублікі, які першапачаткова падтрымліваў ідэі Адольфа Гітлера, але пазней зрушыўся ў напрамку італьянскага фашызму.

Рух быў створаны ў красавіку 1932 года генералам Дыясам Вальдэрамам, Карласам Келерам (галоўны ідэолаг групы) і Хорхэ Гансалесам фон Марэесам, які стаў лідарам. Партыя першапачаткова строга прытрымлівалася ідэі нацызму, з падкрэсленым антысемітызмам. Яны атрымалі фінансавую падтрымку ад нямецкага насельніцтва Чылі і неўзабаве колькасць партыі дасягнула 20 000 чалавек, а на выбарах 1937 года яна атрымала 3,5% галасоў і правяла 3 дэпутатаў у парламент. Рух падкрэсліваў, што ён бачыў патрэбу ў аднапартыйнасці, карпаратывізме і салідарнасці паміж класамі. Пазней з’явілася ўласнае ваенізаванае крыло, Трапас Насістас дэ Асальта[1].

У 1938 годзе, пасля няўдалага фашысцкага путчу, дзейнасць Нацыянал-сацыялістычнага руху была спынена. У 1939 годзе яго членамі была створана новая партыя Народна-сацыялістычны авангард, распушчаная ў 1942 годзе. З членаў партыі паспяховую палітычную кар’еру пабудавалі толькі Хорхэ Прат і Оскар Хіменес, якія займалі ў наступным міністэрскія пасады ва ўрадах Карласа Ібаньеса (абодва) і Сальвадора Альендэ (другі).

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Stanley G. Payne, A History of Fascism: 1914—1945, London: Routledge, 2001, p. 341

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]