Нашы сімвалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Нашы сімвалы»
NasiSimbole.jpg
(лагатып кніжнай серыі)
Аўтары уклад. Аксана Спрынчан
Жанры проза, вершы
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова арыгінала беларуская, руская
Выдавецтва Мастацкая літаратура
Ілюстратар Уладзімір Жук (2020 г.); Міхаіл Дайлідаў (2021 г.)
Даты публікацыі 2020—2022

«Нашы сімвалы» — серыя зборнікаў вершаў, казак і апавяданняў, выдадзеная ў 2020—2022 гадах у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[1]. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Укладальнік зборнікаў — Аксана Спрынчан.

Выпуск ажыццяўляся па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Серыя прысвечаная «Году малой радзімы». Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак ахарактарызаваў гэтую адмысловую серыю, як «школа радзімазнаўства»[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Зубры-гаспадары» (2020 г.)
  2. «Буслава айчына» (2020 г.)
  3. «Васілёк і валошка» (2020 г.)
  4. «Бульбінка» (2021 г.)
  5. «Лён-лянок» (2022 г.)
  6. «Шыпшынавыя пацеркі» (2022 г.)

Зноскі

  1. Да “Года малой Радзімы”. Мастацкая літаратура (11 кастрычніка 2020). Праверана 13 красавіка 2020.
  2. Берлеж М. Уся палітра беларускай літаратуры. Звязда (21 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2020. Праверана 13 красавіка 2020.