Аксана Спрынчан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аксана Спрынчан
Sprynczan Aksana&book.jpg
Аксана Спрынчан на XXI Міжнароднай кніжнай выстаўцы
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

23 жніўня 1973

Месца нараджэння:

г. Лунінец, Брэсцкая вобласць

Грамадзянства:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Муж:

Яраш Малішэўскі

Дзеці:

Альжбета (2007 г. н.)

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

літаратар

Кірунак:

паэзія, проза, публіцыстыка, казкі

Мова твораў:

беларуская

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аксана Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).

З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з'яўляецца дырэктаркай.

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) так сама паэты. Бабуля Святлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове.

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку. Песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;
  • «Дарога і Шлях» (2006 г.; у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
  • «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыклапедыя пачуццяў;
  • «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі;
  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; з Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту);
  • «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс « Дзеяслоў») — жаночы раман;
  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты.
  • «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей.

У зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Укладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і зусім экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад класікаў да маладых паэтаў.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 год — прэмія «Блакітны свін».
  • 2008 год — спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў» «За філасофскую лірыку».
  • 2009 год — пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям».
  • 2016 год — пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч», за працу «Максім і Вераніка»[1].

Зноскі

  1. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Мой Максім Багдановіч”. Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2016. Праверана 27 снежня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]