Недакладная рыфма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Недакла́дная ры́фма — тэрмін, які ўжываецца ў адносінах да рыфмаў з няпоўным супадзеннем гукаў у сугучных словах. Сюды адносяцца рыфмы асанансныя, кансанансныя, апорныя, усечаныя, рознанаціскныя, анаграмныя. Паколькі колькасць дакладных рыфмаў абмежаваная, недакладныя рыфмы значна павялічваюць агульны лік рыфмовых сугуччаў, а тым самым і эўфанічныя мажлівасці верша. Недакладныя рыфмы даюць магчымасць супастаўляць розныя, падчас далёкія паняцці, пашыраюць асацыятыўныя межы паэтычнага слова. Нарэшце, недакладныя рыфмы ў большай ступені, чым дакладныя, валодаюць эфектам парушэння рыфмовага чакання, бо недакладныя рыфмы адгадаць, прадбачыць наперад практычна немагчыма.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]