Незабудка балотная
Незабудка балотная | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Myosotis scorpioides L., 1753 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Незабудка балотная[3] (Myosótis scorpioídes) — від раслін, які адносіцца да роду Незабудка сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae), тыпавы від гэтага роду[4].
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Незабудка балотная, незабудкі[3], жаб’і ачкі, жабіныя вочкі, пацерачка[5], незабудзіца, палявая разета[6].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Незабудка балотная — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 30 см. Сцябло — чатырохграннае. Лісце — буйное, да 8 см даўжыні і 2 см шырыні, ярка-зялёнага колеру.
Кветкі — далікатна-блакітныя, дыяметрам да 1,2 см. Размнажаецца насеннем. З усіх сартоў найбольш вядомы Цюрынген. Гэта расліна выкарыстоўваецца для афармлення берагоў вадаёмаў, высаджваецца ўздоўж вадацёкаў.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Незабудка балотная распаўсюджаная ў заходніх раёнах еўрапейскай часткі Расіі, паўднёвых раёнах Сібіры, заходнім Закаўказзе, Сярэдняй Еўропе, на Балканах, у Манголіі.
Яна расце па берагах вадаёмаў і ўскраінах балот.
Незабудка балотная — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі Дальсланд[7].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 86. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Myosotis palustris Hill, 1770
- ↑ Звесткі пра род Myosotis у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)(Праверана 14 снежня 2017)
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Svenska landskapsblommor
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 98. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Незабудка болотная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Незабудка балотная: інфармацыя на сайце GRIN
- Незабудка балотная: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL) (англ.) Праверана 02 лютага 2009 г.
- Незабудка балотная ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін