Незабудка
Незабудка | |||||||||||||||||||
![]() Суквецце незабудкі балотнай (Myosotis palustris), тыпавога віду роду Незабудка | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Myosotis L. (1753) | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Незабудка балотная (Myosotis scorpioides)
| |||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Незабудка (Myosótis, ад стар.-грэч. «мышынае вуха») — род травяністых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Некаторыя віды культывуюць у якасці прыгожаквітнеючых садовых раслін.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
У большасці еўрапейскіх і некаторых нееўрапейскіх мовах незабудкі носяць аднолькавую па сэнсе назву[3]: арм.: Անմոռուկ (anmoruk), рум.: nu-mă-uita, англ.: forget-me-not, ням.: Vergissmeinnicht, польск.: Niezapominajki, дацк.: Forglem-mig-ej, нідэрл.: vergeet-mij-nietje, ісп.: nomeolvides, фр.: ne m'oubliez pas, турэцк.: Unutma beni, эспер.: neforgesumino, кіт.: 勿忘我, кар.: 물망초 (勿忘草, mul mang cho), яп.: 忘れな草、ワスレナグサ (wasurenagusa), іўр.: זכריני (Zichrini), перс.: فراموشم مکن (farâmusham nakon), шведск.: Förgätmigej, балг.: незабравка, крымскатат.: unutma meni çiçegi .
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Незабудкі сустракаюцца ў Еўропе, Азіі, Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Аддаюць перавагу вільготным раёнам. Растуць на палянах са свежай глебай. Некаторыя віды, такія як незабудка балотная (Myosotis palustris), можна сустрэць на берагах вадаёмаў, ускраінах балот, уздоўж ручаёў.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Незабудкі — аднагадовыя або шматгадовыя травяністыя расліны невялікіх памераў, звычайна моцна апушаныя.

Сцеблы галінастыя, вышынёй 10—40 см.
Лісце чарговае, сядзячае, ланцэтнае, лінейна-ланцэтнае або лапатавае.
Кветкі звычайна блакітныя з жоўтым «вочкам», часам ружовыя ці белыя, сабраны ў суквецце — завіток або гронку. Кветка складаецца са званочкавай, больш ці менш глыбока пяцілопасцевай чашачкі, талеркавыя вяночкі, з пяццю тупымі жоўтымі лускавінкамі, якія закрываюць уваход у зеў, пяць тычынак і аднаго песціка, з ніткападобным слупком і чатырохгнёздавай завяззю.
Плод — цэнобій, які пры паспяванні распадаецца на 4 свабодныя (не злітаваныя) арэшкападобныя аднанасенныя часткі — эрэмы[4]. У 1 г змяшчаецца ад паўтары да двух тысяч чорных, яйкападобных, бліскучых насенін, усходжасць якіх захоўваецца два—тры гады.
Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]
Myosotis czekanowskii занесена ў Чырвоную кнігу Расійскай Федэрацыі.
Незабудка ў культуры[правіць | правіць зыходнік]
Кветкі незабудкі часам выкарыстоўваюць у якасці сімвала памяці: масоны носяць у пятліцы значок незабудкі ў памяць аб вольных мулярах, якія загінулі ў нацысцкіх канцлагерах[5], а стылізаваная выява кветкі незабудкі фіялетавага колеру была сімвалам мерапрыемстваў, прысвечаных стогадовай гадавіне генацыду армян[6].
У 1921 годзе ў Петраградзе існавала выдавецтва Myosotis, у ім было выдадзена дзве кнігі Фёдара Салагуба(руск.) бел.[7].
Віды[правіць | правіць зыходнік]
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 61 від[8]. Некаторыя з іх (у квадратных дужках у канцы радка — нумар таксона ў базе дадзеных Germplasm Resources Information Network[9]):
- Myosotis alpestris F.W.Schmidt — Незабудка альпійская [1]
- Myosotis arvensis (L.) Hill — Незабудка палявая, ці Лазаніца [2]
- Myosotis australis R.Br. [3][~ 3]
- Myosotis chakassica O.D.Nikif.
- Myosotis czekanowskii (Trautv.) Kamelin & V.N.Tikhom. Від названы ў гонар даследчыка Сібіры Аляксандра Лаўрэнцьевіча Чаканоўскага (1833—1876)[~ 4]
- Myosotis decumbens Host
- Myosotis laxa Lehm. [4]
- Myosotis nemorosa Bess.
- Myosotis scorpioides L. typus[10] — Незабудка балотная, ці Незабудкі, ці Жаб’і ачкі, ці Жабіныя вочкі, ці Пацерачка, ці Незабудзіца, ці Ралявая разета [5]
- Myosotis stricta Link ex Roem. & Schult. — Незабудка дробнакветкавая [6]
- Myosotis sylvatica Hoffm. — Незабудка лясная, ці Лазініца [7]
Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Від Myosotis chaffeyorum быў апісаны ў 2012 годзе і адсутнічаюць у базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013).
- ↑ На карціне Левітана «ляснымі фіялкамі», хутчэй за ўсё, названа «начная фіялка» — чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia).
- ↑ У базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013) назва Myosotis australis мае статус unresolved name.
- ↑ У базе даных The Plant List (Version 1.1., 2013) назва Myosotis czekanowskii мае статус unresolved name.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Гл., напрыклад, у Слоўніку Фасмера
- ↑ ИС идентификации растительных объектов, 2017
- ↑ Forget Me-Not Charity. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2009. Праверана 22 чэрвеня 2010.
- ↑ Незабудка — символ мероприятий к столетию Геноцида армян не может быть плагиатом — глава совета ОТА. Новости-Армения, 30.5.2014.
- ↑ «Myosotis» // Проект «Мир Марины Цветаевой».(Праверана 6 снежня 2011)
- ↑ Myosotis (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 студзеня 2013). Праверана 14 снежня 2016.
- ↑ Виды рода Незабудка на сайте GRIN Архіўная копія на Wayback Machine(англ.) (Праверана 29 красавіка 2010)
- ↑ Звесткі пра род Myosotis у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) (Праверана 11 мая 2017)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Незабудка // Моршин — Никиш. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
- Незабудка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Winkworth R. C. et al. 2002. The origins and evolution of the genus Myosotis L. (Boraginaceae). Molec. Phylogenet. Evol. 24:180-193.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Myosotis (неопр.). Информационная система идентификации растительных объектов на основе карпологических, палинологических и анатомических данных. МГУ. Дата обращения 27 мая 2017.
- Незабудка в Энциклопедии декоративных садовых растений