Не чакалі (карціна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Не чакалі, карціна)
Jump to navigation Jump to search
Ilya Repin Unexpected visitors.jpg
Ілья Рэпін
Не чакалі. 1884—1888
руск.: Не ждали
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 160,5 × 167,5 см
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

«Не чакалі» (руск.: Не ждали) — карціна рускага мастака Ільі Рэпіна (1844—1930), напісаная ў 1884—1888 гадах. Яна з'яўляецца часткай збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (інв. 740). Памер карціны — 160,5 × 167,5 см[1][2].

Рэпін пачаў працу над асноўным варыянтам карціны ў 1884 годзе на дачы ў Мартышкіна пад Пецярбургам[3]. У тым жа годзе карціна экспанавалася на 12-й выстаўцы Таварыства перасоўных мастацкіх выставак («перасоўнікаў»), якая праходзіла ў Пецярбургу, пасля чаго гэта палатно ўваходзіла ў склад выстаўкі, якая падарожнічала па іншых гарадах Расіі[4].

У 1885 годзе карціна была набыта ў аўтара Паўлам Траццяковым. Тым не менш, пазней Ілья Рэпін працягваў яе дапрацоўваць — у 1885, 1887 і 1888 гадах ён уносіў у яе змены, якія галоўным чынам тычыліся твару мужчыны, які ўваходзіць[1].

Момант, намаляваны на карціне, адлюстроўвае першую рэакцыю членаў сям'і на вяртанне са ссылкі рэвалюцыянера-нарадавольца. Гэты твор лічыцца «самым значным і манументальным з палотнаў Рэпіна на рэвалюцыйныя тэмы»[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Государственная Третьяковская галерея — каталог собрания / Я. В. Брук, Л. И. Иовлева. — Москва: Красная площадь, 2006. — Т. 4: Живопись второй половины XIX века, книга 2, Н—Я. — С. 217—218. — 560 с. — ISBN 5-900743-22-5.
  2. Рэпін Ілья Яфімавіч — Не чакалі (HTML). Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, www.tretyakovgallery.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2013. Праверана 30 чэрвеня 2015.
  3. С. Королёва. Илья Ефимович Репин (Великие художники, том 20). — Москва: Директ-Медиа и Комсомольская правда, 2010. — ISBN 978-5-87107-193-9.
  4. Татьяна Юденкова Неустанное служение (К истории коллекции П.М. Третьякова) (HTML). Наше наследие — www.nasledie-rus.ru. Праверана 30 чэрвеня 2015.
  5. А. А. Фёдоров-Давыдов. И. Е. Репин. — Москва: Искусство, 1989. — С. 68—70. — 121 с. — ISBN 5-98724-030-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рэпін