Нова-Горыцкі ўніверсітэт
Выгляд
| Нова-Горыцкі ўніверсітэт | |
|---|---|
| славенск.: Univerza v Novi Gorici | |
| | |
| Арыгінальная назва | славенск.: Univerza v Novi Gorici |
| Заснаваны | 1995 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Нова-Горыца |
| Сайт | ung.si |
Нова-Горыцкі ўніверсітэт (славенск.: Univerza v Novi Gorici) — славенская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Нова-Горыца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт вырас са Школы навук аб навакольным асяроддзі, заснаванай у 1995 годзе муніцыпалітэтам Новай Горыцы і Інстытутам Ёжэфа Стэфана. Пазней у якасці заснавальнікаў далучыліся яшчэ дзве ўстановы: Даследчы цэнтр Славенскай акадэміі навук і мастацтваў і муніцыпалітэт Айдаўшчына. У сакавіку 2006 года былы Нова-Горыцкі політэхнічны інстытут быў перайменаваны ў Нова-Горыцкі ўніверсітэт. Сёння ва ўніверсітэце 7 школ і 10 навукова-даследчых інстытутаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа вінаградарства і вінаробства
- Школа (дакладных) навук
- Школа тэхнікі і кіравання
- Школа навук аб навакольным асяроддзі
- Школа гуманітарных навук
- Школа мастацтваў
- Школа аспірантуры
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нова-Горыцкі ўніверсітэт