Еўра-Міжземнаморскі ўніверсітэт
Еўра-Міжземнаморскі ўніверсітэт | |
---|---|
славенск.: Evro-sredozemska univerza | |
Арыгінальная назва | славенск.: Evro-sredozemska univerza |
Міжнародная назва | англ.: Euro-Mediterranean University |
Заснаваны | 2008 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Партарож, Славенія |
Сайт | emuni.si |
Еўра-Міжземнаморскі ўніверсітэт (славенск.: Evro-sredozemska univerza) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Партарож у Славеніі.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]З моманту свайго заснавання ў 2008 годзе Еўра-Міжземнаморскі ўніверсітэт, адзін з прыярытэтных праектаў Міжземнаморскага саюза, стаў міжнароднай установай, якая збірае вопыт еўра-міжземнаморскіх краін, што ўносіць значны ўклад у стварэнне адзінай інтэграванай Еўра-міжземнаморскай прасторы адукацыі і навукі.
Універсітэт у асноўным ажыццяўляе ўсю сваю дзейнасць у сваёй сядзібе ў Партарожы, дзе ёсць ўмовы для некаторых відаў дзейнасці. Калі патрэбны дадатковыя памяшканні, ён арандуе іх у бліжэйшых навучальных установах.
Універсітэт з’яўляецца адным з шасці прыярытэтаў Міжземнаморскага саюза, прынятага ў рамках Сумеснай Парыжскай дэкларацыі 13 ліпеня 2008 года. Асноўная місія ўніверсітэта — спрыяць умацаванню міжкультурнага дыялогу і дасягненню мэт так званага Барселонскага працэсу, якія ў больш шырокім сэнсе з’яўляюцца часткай Міжземнаморскага саюза.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.