Новы ўніверсітэт
Новы ўніверсітэт | |
---|---|
славенск.: Nova univerza | |
Арыгінальная назва | славенск.: Nova univerza |
Заснаваны | 2017 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Нова-Горыца |
Сайт | nova-uni.si |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новы ўніверсітэт (славенск.: Nova univerza) — славенская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Нова-Горыца.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Новы ўніверсітэт з’яўляецца прыватным славенскім універсітэтам у горадзе Нова-Горыца. Універсітэт атрымаў дзяржаўную акрэдытацыю ў 2017 годзе. Першым рэктарам універсітэта быў Дзімітрый Рупель, цяпер гэтую пасаду займае Мацей Аўбель.
Напрамкі навучання і даследаванняў у цяперашні час ахопліваюць права, адміністраванне, міжнародныя адносіны, еўрапейскія навукі, альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчак, даследаванні бяспекі, славеназнаўства, этыку ў грамадскім жыцці і міждысцыплінарнае права і праграмы кіравання ў сферы нерухомасці, інфраструктуры і ўстойлівага будаўніцтва. Разам са сваімі асацыяванымі членамі Новы ўніверсітэт прапануе праграмы ў галіне аховы здароўя, будаўніцтва і эканомікі.
Новы ўніверсітэт працуе ў чатырох месцах: у Нова-Горыцы, Крані, Марыбары і ў Любляне, дзе таксама ёсць памяшканне ўніверсітэцкай бібліятэкі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Еўрапейскі юрыдычны факультэт
- Факультэт дзяржаўных і еўрапейскіх навук
- Факультэт славенскіх і міжнародных навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новы ўніверсітэт