Прыморскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Прыморскі ўніверсітэт
славенск.: Univerza na Primorskem
Universität Primorska Logo.svg
University of Primorska 02.jpg
Арыгінальная назва славенск.: Univerza na Primorskem
Заснаваны 2003
Размяшчэнне Копер
Сайт upr.si
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Прыморскі ўніверсітэт (славенск.: Univerza na Primorskem) — славенская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Копер.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя спробы заснаваць славенскі ўніверсітэт у Прымор’і былі ў пачатку XX стагоддзя, а першыя канкрэтныя крокі да стварэння новага славенскага ўніверсітэта былі зроблены пасля таго, як краіна стала незалежнай. Так, у 1992 годзе была падрыхтавана экспертная работа па развіцці вышэйшай адукацыі ў Прымор’і, а праз год быў падпісаны ліст аб намерах, які прадугледжваў стварэнне Цэнтра ўніверсітэцкіх навук. У 1995 годзе быў заснаваны Славенскі навукова-даследчы цэнтр з мэтай назапашвання інтэлектуальнага патэнцыялу будучага ўніверсітэта, а ў 1996 годзе быў створаны Коперскі ўніверсітэцкі цэнтр, які спрыяў развіццю вышэйшай адукацыі ў рэгіёне і падрыхтаваў прававую асновай для заснавання ўніверсітэта. Праз два гады ліст аб намерах падпісалі таксама прадстаўнікі рэгіянальнага сектара эканомікі і рэгіянальных гандлёва-прамысловых палат. Нарэшце, 29 студзеня 2003 года парламент Славеніі прыняў Хартыю Прыморскага ўніверсітэта. Праз два месяцы, 17 сакавіка 2003 года, Прыморскі ўніверсітэт быў унесены ў рэестр юрыдычных асоб. Новаствораны ўніверсітэт першапачаткова складаўся з трох факультэтаў, двух каледжаў і двух навукова-даследчых інстытутаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Педагагічны факультэт
  • Гуманітарны факультэт
  • Факультэт менеджменту
  • Факультэт матэматыкі, прыродазнаўства і інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт турызму
  • Факультэт аховы здароўя
  • Каледж дызайну

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]