Новы Азербайджан
| Партыя «Новы Азербайджан» | |
|---|---|
| азерб.: Yeni Azərbaycan Partiyası | |
| Лідар | |
| Заснавальнік | Гейдар Аліеў |
| Дата заснавання | 18 снежня 1992 |
| Штаб-кватэра |
|
| Краіна | |
| Ідэалогія | азербайджанскі нацыяналізм, секулярызм, сацыяльна-рынкавая эканоміка, ліберальны кансерватызм |
| Колькасць членаў |
641 158 чалавек (канец 2014) |
| Сайт | yap.org.az (азерб.) (англ.) |

Партыя «Новы Азербайджан» (азерб.: Yeni Azərbaycan Partiyası) — кіруючая прапрэзідэнцкая палітычная партыя Азербайджана, якая налічвае ў сваіх шэрагах па афіцыйных дадзеных на канец 2014 года больш за 641 тысяч членаў і якая іграе дамінуючую ролю ў палітычным жыцці краіны. Старшынёй партыі ў канцы сакавіка 2005 года стаў прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў, які змяніў на гэтай пасадзе Гейдара Аліева, які ў свой час быў яе заснавальнікам.
На парламенцкіх выбарах 1995, 2000 і 2005 гадоў партыя атрымлівала пераважную большасць галасоў. У прыватнасці, у 2000 годзе партыя атрымала 62,3 % галасоў і 75 з 125 месцаў у парламенце. У 2003 годзе яе кандыдат Ільхам Аліеў перамог на прэзідэнцкіх выбарах, атрымаўшы, па афіцыйных дадзеных, 80 % галасоў.
На парламенцкіх выбарах 7 лістапада 2010 года партыя, паводле папярэдніх звестак, атрымала 71 месца ў Парламентце Азербайджана[1]. Па больш позніх дадзеных, члены партыі атрымалі 72 месца.
Намеснікамі старшыні партыі з’яўляюцца Ахмедаў Алі Джавад аглы і Алескеров Муртуз Наджаф аглы[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ ЦИК: правящая партия победила на выборах в парламент Азербайджана. РИА Новости. 08.11.2010.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) (руск.) - ↑ Намеснікі старшыні партыі Архівавана 24 ліпеня 2010. (азерб.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт партыі (азерб.) (англ.)