Палітыка Азербайджана

Азербайджан — прэзідэнтская рэспубліка. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца Прэзідэнт, які выбіраецца на тэрмін 7 гадоў усеагульным галасаваннем. Выканаўчая ўлада таксама належыць яму. Кіраўнік урада – прэм'ер-міністр.
Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальны сход (Мілі Меджліс, азерб.: Milli Məclis) Азербайджанскай Рэспублікі, 125-ці мясцовы аднапалатны парламент, які выбіраецца на 5 гадоў усеагульным галасаваннем. Болльшасць крэслаў у парламенце мае прапрэзідэнцкая партыя «Новы Азербайджан» Судовая ўлада належыць незалежным судам: Канстытуцыйнаму Суду, Вярхоўнаму Суду, Вышэйшаму Эканамічнаму Суду.
Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Азербайджан мае дыпламатычныя адносіны з 158 краінамі свету і сяброўства ў 38 міжнародных арганізацыях. Асабліва блізкія адносіны звязваюць Айзербайджан з Турцыяй: краіны звязваюць іслам, цюркізм, складаныя адносіны з Арменіяй і стабільна высокія месцы на конкурсе Еўрабачанне, дзе яны амаль заўсёды дораць адно аднаму 12 балаў.
Беларуска-азербайджанскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 11 чэрвеня 1993 года[1]. У 2006 годзе падпісаны Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2015 года. 2 мая 2007 года ў Баку Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве[2]. Усяго ў 2006 – 2018 адбылося 10 сустрэч нязменных прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана.
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі на ўзроўні пасольстваў адкрыты адпаведна ў Баку і Мінску ў 2006 годзе. Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы — Генадзь Ахрамовіч (з 2015 года), Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь — Ляціф Гандзілаў (з 2016 года).[3]
Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з 15-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін// Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 11 чэрвеня 2008
- ↑ Беларусь і Азербайджан маюць вельмі добрыя перспектывы для эфектыўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва// Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 2 траўня 2007
- ↑ http://azerbaijan.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/ Архівавана 5 мая 2019.