Нуон Чэа
| Нуон Чэа | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| кхмер.: នួន ជា | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пол Пот | ||||||
| Пераемнік | Пол Пот | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 ліпеня 1926[1] |
||||||
| Смерць |
4 жніўня 2019[1] (93 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | англ.: Lau Kim Lorn | ||||||
| Бацька | Lao Liv[d] | ||||||
| Маці | Dos Peanh[d] | ||||||
| Жонка | Ly Kimseng[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | будызм | ||||||
| Партыя |
|
||||||
| Адукацыя | |||||||
Нуон Чэа (кхмер.: នួន ជា; 7 ліпеня 1926 — 4 жніўня 2019) — камбаджыйскі рэвалюцыянер, дзяржаўны і палітычны дзеяч рэжыма «Чырвоных кхмераў», ваенны злачынец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго называлі «Брат нумар два» — ён быў другім чалавекам у краіне пасля Пол Пота, калі Камбоджай кіравалі «Чырвоныя кхмеры», — у перыяд ад 1975 да 1979 года. Пасля захопу ўлады ў Камбоджы ў 1975 годзе яны кінулі краіну ў хаос. За чатыры гады загінула, як мяркуецца, два мільёны чалавек. Нуон Чэа быў адным з ідэолагаў і архітэктараў новага ладу. Дактрына атрымала назву «Нулявы год» — па аналогіі з «Першым годам» календара французскай рэвалюцыі, што вызначае новы пункт адліку ў гісторыі. Пасля в’етнамскага наступу і звяржэння рэжыму ў 1979 годзе Нуон Чэа з групай паплечнікаў схаваўся ў гарах, дзе і дачакаўся памілавання ў 1998 годзе на падставе мірнага пагаднення. Але пад ціскам міжнародных арганізацый Камбоджа арыштавала яго ў 2007 годзе. Пазней Чэа быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за генацыд. Сваёй віны не прызнаў. На адным з судовых пасяджэнняў ён заявіў, што яго галоўнай мэтай было «вызваліць радзіму ад каланіялізму і агрэсіі, ад прыніжэння з боку злодзеяў, якія хацелі скрасці нашу краіну і сцерці Камбоджу з твару зямлі». Памёр у турме ва ўзросце 93 гадоў[3][4].