Перайсці да зместу

Нью-Інглэнд Пэтрыотс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нью-Інглэнд Пэтрыотс
Дата заснавання / стварэння 1959
Выява
Спорт амерыканскі футбол
Удзельнічаў у Super Bowl LI[d]
Краіна
У адміністрацыйнай адзінцы
Галоўны трэнер
Гуляе ў лізе Нацыянальная футбольная ліга
Стадыён Gillette Stadium[d]
Размяшчэнне штаб-кватэры
Персанаж-талісман Pat Patriot[d]
Афіцыйны сайт patriots.com (англ.)
Катэгорыя членаў каманды Category:New England Patriots players[d] і Category:Boston Patriots players[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нью-Інглэнд Пэтрыотс (англ.: New England Patriots, Патрыёты з Новай Англіі) — прафесійны футбольны клуб з амерыканскага горада Фоксбаро, Масачусетс. Каманда была заснавана ў 1960 годзе і першапачаткова называлася «Бостан Пэтрыотс», аднак у 1971 годзе ўладальнікі клуба змянілі назву на цяперашнюю. Да 1970 году «Пэтрыотс» выступалі ў Амерыканскай футбольнай лізе (АФЛ), але пасля зліцця АФЛ і Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) каманда выступае ў НФЛ ва Усходнім дывізіёне Амерыканскай футбольнай канферэнцыі. Уладальнік клуба — Роберт Крафт. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Джылет Стэдыум».

Том Брэйдзі 2019 г.

Да свайго першага Супер Боула (XX) у 1986 годзе, дзе каманда прайграла «Чыкага Бэарз», «Нью-Ингленд» чатыры разы ўдзельнічалі ў плэй-оф. «Патрыёты» таксама ўдзельнічалі ў Супер Боул XXXI ў 1997 годзе, але прайгралі «Грын Бэй Пэкерс».

2000 - 2019 эра Біла Білічыка (трэнер вывеў каманду у супербоўл 9 раз), Тома Брэйдзі і Роба Гранкоўскага. Паміж 2000 і 2005 гадамі «Нью-Ингленд» стаў другой камандай у гісторыі НФЛ (пасля «Далас Каўбойз»), якая выйграла тры Супер Боулы за чатыры гады (Супер Боул XXXVI, XXXVIII, і XXXIX), і восьмай, перамагаўшай у двух запар. Але ў 2006 прайгралі супербоўл Кольтам.

афіцыйнае напісанне назвы Патрыетаў

Наступная перамога прыйшла толькі праз дзесяць год. У 2014 Каманда правяла выдатны сезон. Асабліва вызначыўся кватэрбэк Том Брэдзі, які стаў MVP Супербоула, і Роб «Гронк» Гранкоўскі, некалькі разоў здабыў ачкі сваімі тачдаўнамі.

У 2017 годзе каманда стала пераможцам Супербоўла ў Х'юстане. Гэта быў дзевяты выхад у супербоўл ( рэкорд лігі) і пяты раз, калі каманда стала чэмпіёнам Нацыянальнай футбольнай лігі. перамогшы Атланта Фэльканс 34:28. Самым каштоўным гульцом быў прызнаны квотэрбек Том Брэдзі. Ён атрымаў пяты па ліку пярсцёнак чэмпіёна NFL.

У 2018 годзе каманда 10-ы раз у сваёй гісторыі выйшла ў Супербоул (LII). Матч адбыўся ў Мінеапалісе, штат Мінесота і скончыўся перамогай "Філадэльфія Іглс" 44:33.

У лютым 2019 года каманда згуляла ў 4-м Супербоўле за 5 сезонаў. Матч скончыўся перамогай і шостым чэмпіёнскім тытулам у гісторыі каманды. Самым каштоўным гульцом сустрэчы быў прызнаны прымаючы Джуліян Эдэльман.

У сезоне 2019 года (100-м па ліку) каманда ўпершыню за дзесяць гадоў аказалася вымушана ўдзельнічаць у уайлд-кард, першым яе сапернікам выступіла каманда «Тэнэсі Тайтэнс». Супербоўл 2019 скончыўся перамогай над Лос Анджэлес Рамс 13:3

У сезоне 2025 упершыню пасля эры Белічыка-Брэйдзі прайшлі вайлд кард з Лос Анджэлес Чарджэс, потым Х'юстанскіх Тэхасцаў, выйгралі АФЛ чэмпіенства ў Дэнвер Бронкас, але прайгралі супербоўл Сіэтл "Сі Хоўкс" 29:13


Чэмпіён лігі (3)

Пераможца канферэнцыі (9)

  • АФК: 1985, 1996, 2001, 2003, 2004, 2007, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2025

Пераможца дывізіёна (19)

  • Усход АФЛ: 1963
  • Усход АФК: 1978, 1986, 1996, 1997, 2001, 2003, 2004, 2005, 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2025