Нацыянальная футбольная канферэнцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып Нацыянальнай футбольнай лігі (2010-...)

Нацыянальная футбольная канферэнцыя ( НФК ) (англ.: National Football Conference)) - адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). У першым сезоне аб`яднанай лігі ў НФК выступалі 13 каманд (да зліцця ўсе гулялі ў НФЛ).

Цяперашнія каманды[правіць | правіць зыходнік]

На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.

Нацыянальная футбольная канферэнцыя
Дывізіён Каманда Стадыён Горад, штат
Усход Далас Каўбойз AT&T Stadium Ірвінг[1], Тэхас
Нью-Ёрк Джайэнтс MetLife Stadium Іст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі
Філадэльфія Іглз Lincoln Financial Field Філадэльфія, Пенсільванія
Вашынгтон Рэдскінз FedEx Field Лэндовер, Мэрыленд
Поўнач Чыкага Беарз Soldier Field Чыкага, Ілінойс
Дэтройт Лайанз Ford Field Дэтройт, Мічыган
Грын-Бэй Пекерс Lambeau Field Грын Бей, Вісконсін
Мінесота Вікінгс Hubert H. Humphrey Metrodome Мінеапаліс, Мінесота
Поўдзень Атланта Фелканс Georgia Dome Атланта, Джорджыя
Караліна Пантэрз Bank of America Stadium Шарлот, Паўночная Караліна
Нью-Арлеан Сейнтс Mercedes-Benz Superdome Новы Арлеан, Луізіяна
Тампа Бей Баккенірс Raymond James Stadium Тампа, Фларыда
Захад Арызона Кардыналс University of Phoenix Stadium Глендэйл, Арызона
Сент-Луіс Рэмс Edward Jones Dome Сент-Луіс, Місуры
Сан-Францыска Форці Найнерс Candlestick Park Сан-Францыска, Каліфорнія
Сіэтл Сіхокс CenturyLink Field Сіэтл, Вашынгтон

Плэй-оф[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй НФК», каманды разыгрываюць «Джорж Халас Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды НФК выйгравалі Супер Боўл 21 раз (прадстаўнікі АФК-20).

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны лагатып Нацыянальнай футбольнай лігі (1970-2009)

Арыгінальны лагатып НФК, выкарыстоўваўся з 1970 года па 2009 год. Ён прадстаўляў сабой сінюю літару 'N' з трыма зоркамі ўнутры. Тры зоркі прадстаўлялі тры дывізіёны, на якія падзялялася канферэнцыя з 1970 па 2001 год (Усходні, Цэнтральны і Заходні дывізіёны)[2]. У 2010 годзе НФЛ прадставіла абноўлены лагатып НФЛ. Асноўнае адрозненне ад старога лагатыпа заключалася ў чатырох зорках замест трох. Чатыры зоркі сімвалізавали чатыры дывізіёны НФК[3].

Зноскі

  1. Стадыён размешчаны ў г. Арлінгтан. Каманда базіруецца ў г. Ірвінг.
  2. National Football Conference Logo. Праверана 29 снежня 2009.
  3. Paul Lukas But I Absolutely Refuse to Write About the Draft Caps. Uni Watch blog. Праверана 16 красавіка 2010.