Амерыканская футбольная канферэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагатып Амерыканскай футбольнай канферэнцыі

Амерыканская футбольная канферэнцыя (АФК) (англ.: American Football Conference)) — адна з двух канферэнцый Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ). Была створана ў 1970 годзе пасля зліцця НФЛ і Амерыканскай футбольнай лігі (АФЛ). Каманды Кліўленд Браўнс, Пітсбург Стайлерз і Балтымар Колтс, якія выступалі ў НФЛ, пагадзіліся перайсці ў АФК разам з 10 былымі камандамі з АФЛ. Астатнія каманды НФЛ сфарміравалі Нацыянальную футбольную канферэнцыю (НФК). Пасля зліцця да АФК далучыліся пяць новых каманд, дзве каманды пакінулі яе.

Цяперашнія каманды[правіць | правіць зыходнік]

На дадзены момант у канферэнцыі выступаюць 16 каманд. Яны падзеленыя на чатыры дывізіёна: Усход, Поўнач, Поўдзень і Захад.

Амерыканская футбольная канферэнцыя
Дывізіён Каманда Стадыён Горад, штат
Усход Бафала Білс Ralph Wilson Stadium Орчард Парк, Нью-Ёрк
Маямі Долфінс Sun Life Stadium Маямі, Фларыда
Нью-Інглэнд Петрыотс Gillette Stadium Фоксбаро, Масачусетс
Нью-Ёрк Джэтс MetLife Stadium Іст-Ратэрфорд, Нью-Джэрсі
Поўнач Балтымар Рэйвенс M&T Bank Stadium Балтымар, Мэрыленд
Цынцынаці Бенгалс Paul Brown Stadium Цынцынаці, Агая
Кліўленд Браўнс Cleveland Browns Stadium Кліўленд, Агая
Пітсбург Стайлерз Heinz Field Пітсбург, Пенсільванія
Поўдзень Х’юстан Тэксанс Reliant Stadium Х’юстан, Тэхас
Індыянапаліс Колтс Lucas Oil Stadium Індыянапаліс, Індыяна
Джэксанвіл Джагуарс EverBank Field Джэксанвіл, Фларыда
Тэнесі Тайтанс LP Field Нэшвіл, Тэнесі
Захад Дэнвер Бронкас Sports Authority Field at Mile High Дэнвер, Каларада
Канзас-Сіці Чыфс Arrowhead Stadium Канзас-Сіці, Місуры
Окленд Рэйдэрс O.co Coliseum Окленд, Каліфорнія
Сан-Дыега Чарджэрс Qualcomm Stadium Сан-Дыега, Каліфорнія

Плэй-оф[правіць | правіць зыходнік]

Па заканчэнні рэгулярнага сезона 6 лепшых каманд (чатыры пераможцы дывізіёнаў і 2 каманды па лепшым паказчыку перамог і паражэнняў) выходзяць у плэй-оф. У вырашальнай гульні канферэнцыі, званай «чэмпіёнскай гульнёй АФК», каманды разыгрываюць «Ламар Хант Трофі». Пераможца гэтага матча атрымлівае права прадстаўляць канферэнцыю ў Супер Боуле. Каманды АФК выйгравалі Супер Боўл 20 раз (прадстаўнікі НФК-21).

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

2-і лагатып Амерыканскай футбольнай канферэнцыі з 1970 па 2009

Аб’яднаная ліга стварыла новы лагатып для АФК, які ўзяў элементы старога лагатыпа Амерыканскай лігі, у прыватнасці літару «А» і шэсць зорак. Лагатып АФК у асноўным заставаўся нязменным з 1970 па 2009 год. У сезоне 2010 года НФЛ прадставіла абноўленую эмблему АФК. Змены закранулі колькасць зорак, якіх засталося чатыры (чатыры зоркі сімвалізуюць чатыры дывізіёны АФК), таксама зоркі былі перанесены ўнутр літары.[1]

Зноскі

  1. Paul Lukas. But I Absolutely Refuse to Write About the Draft Caps(недаступная спасылка). Uni Watch blog. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2010. Праверана 16 April 2010.