Нэлі Ігараўна Цямнова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нэлі Ігараўна Цямнова
Дата нараджэння 20 мая 1938(1938-05-20) (81 год)
Месца нараджэння
Муж Уладзімір Ільіч Цямноў
Альма-матар
Месца працы
Член у

Нэлі Ігараўна Цямнова (нар. 20 мая 1938, г. Гразавец, Валагодская вобласць, РСФСР)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1962 годзе архітэктурны факультэт БПІ.

З 1962 года архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект», у 19671974 гадах кіраўнік групы архітэктараў у «Белдзяржпраекце», у 19741985 гадах кіраўнік групы архітэктараў у інстытуце «Мінскпраект», у 19851987 гадах галоўны эксперт Упраўлення Дзяржэкспертызы праектаў і каштарысаў Дзяржбуда БССР, у 19881998 гадах начальнік аддзела перспектыўнага праектавання ў інстытуце «Мінскпраект», у 19981999 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект», з 2000 года галоўны архітэктар праектаў ва УП «ТМ архітэктара Цямнова У. І.».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года (квіток № 10514).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: падземны пераход на плошчы Я. Коласа (1968), пуцеправод цераз Партызанскі праспаспект (1972) у г. Мінску; пуцеправод у Наваполацку (1972), піянерлагер «Зубраня» на возеры Нарач — спальныя карпусы і сталовая на 300 месцаў (1967); паліклініка трактарнага завода ў г. Мінску (1968); кінатэатр «Кіеў» (1972); рэканструкцыя Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы на 2000 коек — спальны і адміністрацыйны карпусы, харчаблок для 2000 хворых і 1800 персанала (19731974); забудова мікрараёна «Масюкоўшчына-2»; 9-ці павярховыя жылыя дамы ў г. Мінску (1979); аэрапорт «Мінск-2» (19741979, медаль ВДНГ СССР); энергарэсурсазберагальны жылы дом — выйграны конкурс (1995), кінатэатр «Аўрора» ў г. Мінску (1997); рэканструкцыя турбаз «Браслаўскія азёры» і «Золава» на Браслаўскіх азёрах) (1999); 9-10-павярховы жылы дом з кватэрамі ў 2-х узроўнях па вул. Чарнышэўскага ў г. Мінску.

З 2000 года праектуе прыватныя жылыя дамы рознага ўзроўню ў Беларусі і Расіі; дзіцячы сад на 280 месцаў у г. Святагорску (2007, Расія), 9-ці павярховы жылы дом з падземнай аўтастаянкай і ўбудаванымі офісамі на 1-м паверсе ў г. Сестрарэцку (Расія); цэх для зборкі трактароў і будынак АБК у г. Тамбове (рэканструкцыя завода, Расія); вальер-гасцініца для сабак пад Мінскам (2012); прыватны жылы дом у в. Пятрушына, г.п. Горкі Ленінскія Маскоўскай вобласці (Расія); склад з офісам «ЛІГА» і склад з лабараторыяй і вытворчым цэхам фарбаў фірмы «ЛІГА» ў Фразіне (20112013, Расія).

Акрамя таго, распрацоўвала генпланы да сваіх аб’ектаў, малыя формы, азеляненне, а таксама інтэр’еры з падборам аздобных матэрыялаў, распрацоўкай мэблі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Уладзімірам Цямновым.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Темнова Нелли Игоревна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.