Няманя Човіч
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1991[1] (31 год)
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Няманя Човіч (сербск.: Немања Човић; нар. 18 чэрвеня 1991, Нові-Сад, Сербія) — сербскі футбаліст, нападнік кітайскага клуба «Хэнань» з Чжэнчжоу.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру, гуляючы ў ніжэйшых лігах Сербіі. У 2010 годзе апынуўся ў складзе прымаверы італьянскай «Пармы», але так і не дасягнуў асновы клуба. Улетку 2011 года стаў іграком клуба сербскай Суперлігі «Вайводзіна», але ўжо праз месяц перабраўся ў «Спартак Злацібар Вода», дзе гуляў на працягу двух гадоў.
У другой палове 2013 года выступаў за «Доньі Срэм». Першую палову 2014 года правёў у Казахстане, гуляючы за «Спартак» з Семея. Пасля вярнуўся ў «Пролетар», гуляў з ім у Першай лізе Сербіі.
У лютым 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[2]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, нярэдка і ў стартавым складзе, але пазней страціў месца ў аснове. У лістападзе 2015 года стала вядома, што «Шахцёр» не будзе падаўжаць кантракт з сербам, і той пакінуў клуб[3].
У сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Пролетар». Згуляў за клуб чатыры матчы, пасля чаго зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Мінскам»[4]. Здолеў замацавацца ў аснове мінчан, з 8 галамі ў чэмпіянаце стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне. У лістападзе 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5].
У лютым 2017 года стаў іграком клуба «Ламія» з другога дывізіёна Грэцыі[6]. Аднак, ужо ў сакавіку разарваў кантракт і неўзабаве зноў далучыўся да «Мінска»[7]. У першай палове сезона 2017 гуляў нерэгулярна, шмат прапускаючы з-за траўм, але пазней стаў трывалым іграком асновы. У лістападзе 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[8].
У пачатку 2018 года зноў стаў іграком «Пролетара». У ліпені 2019 года перайшоў у «Вайводзіну», з якой выйграў Кубак Сербіі. У красавіку 2022 года перабраўся ў кітайскі клуб «Куньшань», якому па выніках сезона 2022 дапамог перамагчы ў Першай лізе, а сам стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У сакавіку 2023 года «Куньшань» спыніў існаванне, і ў красавіку нападнік перабраўся ў «Хэнань».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Сербіі.
25 студзеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Дамініканскай Рэспублікі (0:0).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Сербіі: 2020
Уладальнік Кубка Сербіі: 2020
Пераможца Першай лігі Кітая: 2022
Зноскі
- ↑ Nemanja Covic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Неманья Чович стал игроком "Шахтера", Джурабаев и Мартынюк близки к подписанию контрактов
- ↑ Футбол. Афанасьев, Чович и Мартынюк покинули солигорский "Шахтер"
- ↑ "Минск" заключил контракт с Неманьей Човичем
- ↑ Футбол. Неманья Чович и Сергей Макаров покинули "Минск"
- ↑ Чович не вернется в «Минск», форвард подписал контракт с «Ламией»
- ↑ "Минск" заявил Неманью Човича
- ↑ Неманья Чович покинул "Минск"
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Нові-Садзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі зборнай Сербіі па футболе
- Ігракі ФК Пролетар Нові-Сад
- Ігракі ФК Парма
- Ігракі ФК Вайводзіна
- Ігракі ФК Спартак Субаціца
- Ігракі ФК Доньі Срэм
- Ігракі ФК Спартак Семей
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Ламія
- Ігракі ФК Куньшань
- Ігракі ФК Хэнань