Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Нівалду
Nivaldo Alves Tax 2013 Catalonia.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш
Нарадзіўся 10 ліпеня 1988(1988-07-10)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Cape Verde.svg Каба-Вердэ
Рост 179 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2006 Каба-Вердэ Батуке (Міндэлу)
2006 — 2013 Партугалія Акадэміка (Каімбра) 19 (0)
2007 — 2008   Партугалія Канісал (Машыку) 17 (0)
2008 — 2009   Партугалія Фатыма 8 (0)
2009 — 2010   Партугалія Рыбейран 29 (2)
2010 — 2011   Партугалія Турызенсі (Турыз) 30 (2)
2013 — 2015 Чэхія Цепліцы 48 (7)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (1)
2016 — 2017 Чэхія Цепліцы 20 (1)
2018 — 2019 Румынія Канкордыя (К’яжна) 36 (3)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2015 Каба-Вердэ Каба-Вердэ 20 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 жніўня 2015.

Ніва́лду А́лвіш Фрэ́йташ Са́нтуш[2] (парт.: Nivaldo Alves Freitas Santos; нар. 10 ліпеня 1988, Сан-Нікалау, Каба-Вердэ), больш вядомы як проста Ніва́лду або Нівалда — кабавердыйскі футбаліст, паўабаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ (2011—2015).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на востраве Сан-Нікалау афрыканскай дзяржавы Каба-Вердэ. У 18 гадоў футбаліст пераехаў з мясцовага клуба «Батуке» ў Партугалію, у клуб «Акадэміка». Аднак зайграў у клубе не адразу: 4 гады гулец правёў у арэндзе, у клубах: «Канісал», «Фатыма», «Рыбейран», «Турызенсі» (усё ў трэцім партугальскім дывізіёне). Толькі ў 2011 годзе Нівалду нарэшце зайграў у эліце партугальскага футбола. У «Акадэміцы» ён правёў 2 гады і 19 матчаў. Пасля чаго перайшоў у чэшскія «Цепліцы», дзе за 2 гады правёў 48 матчаў і забіў 7 мячоў.

3 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Хутка замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, выкарыстоўваўся звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы. З чэрвеня з-за хваробы перастаў з’яўляцца на полі. Аднавіўся ад хваробы ў жніўні, аднак згуляў толькі за дубль, а неўзабаве кантракт з паўабаронцам быў разарваны[4].

У студзені 2016 года вярнуўся ў склад «Цепліцаў»[5], гуляў там да лета 2017 года. У студзені 2018 года перайшоў у румынскі клуб «Канкордыя», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ, у якой дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Малі. У складзе сваёй зборнай прымаў удзел у Кубках афрыканскіх нацый 2013 і 2015.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Партугалія Уладальнік Кубка Партугаліі: 2012
  • Партугалія Пераможца трэцяга дывізіёну чэмпіянату Партугаліі: 2008/09

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]