Нікалаус Янцан
Нікалаус Янцан | |
---|---|
Род дзейнасці | арганмайстар |
Дата нараджэння | 1720 |
Дата смерці | 1791 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікала́ус Я́нцан (ням.: Nicolaus Jantzon, польск.: Mikołaj Janson) альбо Нікалаус Е́нцэн (ням.: Nicolaus Jentzen; 1720 — 1791) — нямецкі арганмайстар , вырабнік барочных арганаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў, імаверна, з-пад Гамбургу. Вядома, што прыехаў адтуль у Вільню і ў 1746 годзе ўладкаваўся падмайстрам да Герхарда Арэнда Цэле . У 1752 разам з ім працаваў над стварэннем аргану для мясцовай лютэранскай кірхі . У наступным годзе ажаніўся з яго дачкой Ганнай Альжбетай, у 1761 па смерці цесця прыняў у спадчыну яго майстэрню. Стварыў значную колькасць арганаў на тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Літвы.
Выбраныя творы
[правіць | правіць зыходнік]Дакладна можна казаць пра тры арганы, створаныя Янцанам: у Будславе, Вільні і Трашкунах. Астатнія вядомыя арганы маглі належаць як яму, так і вучням, якія прытрымліваліся яго дызайну.
Захаваліся арганы ў Будславе і Цытавянах, а таксама праспекты ў касцёлах бернардзінцаў, святога Яна і кафедры ў Вільні[1].
Рок | Месца | Будынак | Выява | Manuale | Рэестр | Аўтарства | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1764—1765 | Лінкаў | Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Шкаплернай | II | 21 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспект | |
1764—1766 | Вільня | Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) | II/P | 31 | Задакументаваны | Захаваўся праспект, дароблены ў XIX стагоддзі Юозапасам Радавічусам | |
1765—1766 | Вільня | Касцёл Святога Яна | II/P | 22 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспект; першапачаткова знаходзіўся ў езуіцкім кляштары ў Полацку, перанесены ў Вільню ў 1831 годзе, у 1984/2000 абноўлены Рымантасам Гучасам (III/P, 64)[2] | |
1768 | Вільня | Касцёл Святога Францішка (колішні бернардзінскі) | I | 8 | Атрыбуцыя | Пазытыў , у 1984 адбудаваны Рымантасам Гучасам паводле старога ўзору | |
1780—1785 | Вільня | Кафедра святых Станіслава і Уладзіслава | II | 20 | Атрыбуцыя | Захаваўся праспект, які першапачаткова знаходзіўся ў віленскім аўгусцінскім касцёле, перанесены ў 1857 годзе, у 1969 пашыраны Шуке (III/P, 49)[3] | |
1781—1783 | Будслаў (Беларусь) | Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | II | 21 | Надпіс | Захаваўся, на аргане аўтограф Nicolaus Jantzon Anno 1781 17 maey | |
к. 1785 | Ружанасток (Польшча) | Кляштар дамініканцаў | Атрыбуцыя | Не захаваўся | |||
1787—1789 | Трашкуны | колішні кляштарны касцёл бернардзінцаў | II | 23 | Задакументаваны | Не захаваўся | |
1789 | Цытавяны | колішні кляштарны касцёл бернардзінцаў | II | 25 | Атрыбуцыя | Захаваўся[4] |
Зноскі
- ↑ Martin Rost. Orgelbarock in Vilnius // Ars Organi. — 2007. — № 33. — С. 61.
- ↑ Universitätskirche St. Johannes Organindex (deutsch)
- ↑ Vilnius, Kathedrale St. Johannes Organindex
- ↑ Tytuvėnai, Klosterkirche St. Marien Organindex, mit Disposition
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Girėnas Povilionis. Formation, origins and influence of Lithuanian baroque organ heritage and organbuilder Nicolaus Jantzon's legacy // International Journal of Heritage and Substainable Development. — 2013. — Т. 3. — № 1. — С. 21—38.