Ніка Самафракійская
| ||
невядома[1][2] | ||
Ніка Самафракійская. каля 190 да н. э. | ||
Матэрыял | Мармур | |
---|---|---|
Памеры | 3,28 м × {{{шырыня}}} см | |
Луўр, Парыж | ||
(інв. Ma 2369) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ніка Самафракійская (II ст. да н. э.) — старажытнагрэчаская мармуровая скульптура багіні Нікі, знойдзеная на востраве Саматракі на тэрыторыі свяцілішча кабіраў у красавіку 1863 года французскім консулам і археолагам-аматарам Шарлем Шампуазо. У тым жа годзе яна была адпраўлена ў Францыю.
Статую ўзвялі жыхары вострава Родас у памяць аб перамозе, здабытай імі над флотам сірыйскага цара. Яна стаяла на стромай скале над морам, яе пастамент адлюстроўваў нос баявога карабля. Магутная і велічная Ніка ў якой ад ветра развяваецца адзежа прадстаўлена ў нястрымным руху наперад. Скрозь тонкі празрысты хітон прасвечваецца выдатная фігура, якая паражае гледача пышнай пластыкай пругкага і моцнага цела. Упэўнены крок багіні і ганарлівы ўзмах арліных крылаў нараджаюць пачуццё радаснай перамогі.
У наш час Ніка Самафракійская знаходзіцца на лесвіцы Дару галерэі Дэнон у Луўры. Код: Ma 2369.
Статуя зроблена з парыйскага мармуру, карабель — з шэрага ларційскага мармуру (Родас), правае крыло — гіпсавая рэканструкцыя. Галава і рукі статуі адсутнічаюць.
Міха Цхакая, які наведваў з Леніным Луўр, успамінаў: "Каля падножжа статуі Нікі Самафракійскай, грэчаскай скульптуры — сімвала перамогі, Ленін шэптам сказаў: «Глядзіце, даражэнькі Міха, на гэты цуд старажытнай элінскай культуры. Дзівоснае, нечалавечае стварэнне!»[3]
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Муляж скульптуры выкарыстоўваецца ў якасці цэнтральнай дэкарацыі апошняга акту балета «Спартак» (рэдакцыі Валянціна Елізар’ева і мастака Яўгена Лысіка).
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 6 ліпеня 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20200611061103/http://www.louvre.fr/oeuvre-notices/victoire-de-samothrace Праверана 7 ліпеня 2022.
- ↑ Юный художник, 1983, № 4, с. 2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Ніка Самафракійская» у базе даных Луўра (фр.)
- Ніка Самафракійская
- Апісанне статуі