Валянцін Мікалаевіч Елізар’еў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Елізар'еў
Елизарьев.jpg
Дата нараджэння: 30 кастрычніка 1947(1947-10-30) (71 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя:
Прафесія: балетмайстар, харэограф
Тэатр: Бел ДАТОБ
Узнагароды:
Ордэн Дружбы народаў
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 2 ступені, Беларусь
Ордэн Францыска Скарыны
Медаль Пушкіна
Народны артыст СССР— 1985

Валянцін Мікалаевіч Елізар'еў (30 кастрычніка 1947) — савецкі, беларускі артыст балета, харэограф, балетмайстар, балетны педагог. Народны артыст Беларусі (1979), Народны артыст СССР (1985). У 1996 годзе за харэаграфію і пастаноўку балета «Рагнеда» удастоены звання «Найлепшы харэограф года» і прэміі Benois de la Danse Міжнароднай асацыяцыі танца,

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1947 года ў Баку. Скончыў Ленінградскае акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча імя А.Ваганавай (Акадэмія рускага балета імя А.Ваганавай ) (1967), балетмайстарскае аддзяленне Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Мікалая Рымскага-Корсакава (1973).

Працаваў кіраўніком харэаграфічнага гуртка ДК імя 1-й Пяцігодкі ў Ленінградзе (19671968), з 1968 па 1970 г.г. кіраваў студыяй танца Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1973 годзе ў 26-гадовым узросце Валянцін Елізар'еў стаў галоўным балетмайстарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1982 годзе, па стыпендыі ЮНЕСКА, стажыраваўся ў галіне рэжысуры балета ў Парыжы (Францыя).

У 1992-1996 гадах — мастацкі кіраўнік балетнай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

У 1996-2009 гадах - мастацкі кіраўнік-дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

З 1995 года — прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 1996 года — член Савета Еўропы па культуры, акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі (Масква).

З 1997 года — акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Санкт-Пецярбург).

У 2000—2008 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2018 года — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паставіў на беларускай сцэне шэраг балетаў:

Творчасць Валянціна Елізар'ва садзейнічала сусветнаму прызнанню беларускага балета.

За межамі Рэспублікі Беларусь

  • 1973 — А. Пятроў «Неўміручасць» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
  • 1974 — С. Пракоф'еў «Класічная сімфонія» (Маскоўскі класічны балет, Расія)
  • 1976 — Р. Шчадрын «Настроі» (Вялікі тэатр Саюза ССР, Расія)
  • 1977 — Я. Глебаў «Легенда пра Ціля» (Ленінградскі тэатр оперы і балета імя Кірава, Расія)
  • 1979 — Балеты Валянціна Елізар'ева («Класічная сімфонія» С. Пракоф'ева, «Адажыетта» Г. Малера, «Кармен-сюіта» Ж. Бізе—Р. Шчадрына) (Вялікі тэатр, Варшава, Польшча)
  • 1990 — А. Адан «Жызель» (Славенскі тэатр оперы і балета, Любляна, Югаславія)
  • 1993 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Тэатр оперы і балета, Стамбул, Турцыя)
  • 1995 — А. Хачатуран «Спартак» (Тэатр оперы і балета, Анкара, Турцыя)
  • 2003 — Ц. Пуні «Эсмеральда» (Тэатр NBA Ballet Company, Токіа, Японія)
  • 2010 — А. Хачатуран «Спартак» (Каірскі оперны тэатр, Егіпет)
  • 2011 — Л. Мінкус «Дон Кіхот» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)
  • 2013 — П. Чайкоўскі «Лебядзінае возера» (Japan Ballet Association, Токіа, Японія)

У кіно і на тэлебачанні

  • 1975 — «Фантазія» (тэлефільм-балет) А. Эфраса па аповесці «Вясновыя воды» І. Тургенева (з удзелам М. Плісецкай, фрагменты з музыкі П. Чайкоўскага) (Масква, ЦТ)
  • 1979 — «Стварэнне» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, БТ)
  • 1987 — «Вяртанне „Вясны“» А. Канеўскага (Мінск, «Беларусьфільм»)
  • 1988 — «Вясна свяшчэнная», відэафільм (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1990 — «Рамео і Джульета» (відэафільм ) М. Лук'янава (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1991 — «Дон Кіхот» (відэафільм ) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Балеро» (відэафільм ) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Кармен-сюіта» (відэафільм ) Г. Мікалаева (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Карміна Бурана» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1992 — «Щелкунчик» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1993 — «Валянцінаў дзень» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1993 — «Спартак» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1995 — «Страсці»(«Рагнеда») (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 1998 — «Жар-птушка» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2000 — «Спартак» (тэлефільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2001 — «Работа, якая называецца сачыненнем» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр», ТРА Саюза)
  • 2002 — «Валянцін Елізар'еў» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2003 — «Валянцін Елізар'еў — люстэрка часу» (хранікальна-дакументальны фільм) В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2003 — «Некалькі гісторый з жыцця харэографа» (відэафільм ) В. Шавялевіча (Мінск, ТРА Саюза)
  • 2003 — «Балет, балет, балет», да 70-годдзя беларускага балета. Хроніка-дакументальны фільм В. Шавялевіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2008 — «Шклоўскі афорт» (хранікальна-дакументальны фільм) Ю. Цвяткова (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2012 — «Беларускі балет. Гісторыя» (мастацка-публіцыстычны фільм) А. Лукашэвіча (Мінск, «Белвідэацэнтр»)
  • 2014 — «Рагнеда». Інтрыга парыжскай сцэны. Тэлефільм Н.Голубевай і Т.Краўчанка (Мінск, «Зваротны адлік АНТ»)
  • 2014 — «Агульны Інтарэс». № 269 от 09.12.2014 (Міждзяржаўная ТРК «МІР»)
  • 2017 — «Панарама з Я. Айзіковічам». ООО «Кінаманія» па заказу ДУ «ТРА саюзнай дзяржавы»
  • 2017 — «Майстры i кумiры. Народны артыст СССР i Беларусi - Валянцiн Елізар'еў» (Мінск, ТК "Беларусь 3")
  • 2017 — «Балет - мастацтва думкі», Хроніка-дакументальны фільм. Рэжысёры: Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў (Мінск, ТК "Беларусь 1")
  • 2017 — «Камертон», Народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў (Мінск, ТК "Беларусь 3")
  • 2017 — Валянцін Елізар'еў – пра свой юбілей, натхненне, сапраўднае і будучае балета (ТК СТВ)
  • 2019 —«Тэатр у дэталях. Балет «Рамэа i Джульета»» (Минск, ТК "Беларусь 3") [1]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — оперны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, доктар філасофскіх і педагагічных навук, прафесар Беларускай Акадэміі музыкі, педагог Маргарыта Ізворска-Елізар'ева.

Дзеці: сын - Аляксандар, дачка - Ганна, унукі - Баян, Руслан, Мікіта

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1976)
  • Народны артыст Беларусі (1979)
  • Народны артыст СССР (1985)
  • Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1996)
  • Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады (Расія-Беларусь)
  • Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне харэаграфічнага мастацтва і ўклад у развіццё міжнародных сувязяў Рэспублікі Беларусь (1998, 2001)
  • Ганаровы грамадзянін Мінска (2007).
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
  • Прыз «Benois de Danse» Міжнароднай асацыяцыі танца (1996)
  • «Чалавек года ў вобласці музычнага мастацтва» з уручэннем прыза «Залатая Нефертыці» (1996)
  • «Чалавек года ў галіне культуры» (2017)
  • Ордэн Францыска Скарыны (Беларусь, 1997).
  • Ордэн Айчыны III ступені (Беларусь, 2003)
  • Ордэн Айчыны II ступені (Беларусь, 2007)
  • Ордэн Сяброўства народаў (СССР, 1981)
  • Ордэн «За ўнёсак у развіццё расійскай культуры і супрацоўніцтва» (2005).
  • Медаль Сяброўства(Вьетнам, 1983)
  • Медаль Пушкіна (2007)
  • Медаль «Benedictvs XVI Pont.Max.Anno III» (Вацікан, 2008)
  • Медаль ЮНЕСКА «Пяць кантынентаў» (Парыж, 2016)
  • Прэмія Усесаюзнага конкурса балетмайстраў (Масква, 1972)
  • Прэмія за лепшую сучасную харэаграфію 7-га Міжнароднага конкурса артыстаў балета і харэографаў (Масква, Вялікі тэатр; 1993)
  • Нацыянальная тэатральная прэмія (Мінск, 2011)
  • «Крыштальная Паўлінка» — галоўны прыз Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (2012)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (1976)
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1983)
  • Ганаровая грамата Савета Рэспублікі Нацыянальнага склікання Рэспублікі Беларусь (2007)
  • Падзяка Презідэнта Рэспублікі Беларусь (2007)
  • Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2012)
  • Ганаровы знак Міністэрства культуры РБ «За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры» (1997)
  • Нагрудны знак Міністэрства культуры РБ «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003)
  • прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі1995).
  • член Савета Еўропы па культуры1996).
  • акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі.
  • акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў1997).
  • Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20002008).
  • Ганаровы грамадзянін горада Мінска (2007)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шумілава Э. І. «Праўда балета» (Масква, выд. «Мастацтва», 1976)
  • Аркіна Н. Я. «Савецкія балетмайстары: новыя імёны» (Масква, выд. «Веды», 1979)
  • «Музыка і харэаграфія сучаснага балета» (выпуск 3) (Ленінград, выд. «Музыка», 1979)
  • «Балет. Энцыклапедыя» (Масква, выд. «Савецкая энцыклапедыя», 1981)
  • Чурко Ю. М. «Беларускі балетны тэатр» (Мінск, выд. «Беларусь», 1983)
  • Чурко Ю. М. «Беларускі балет у асобах» (Мінск, выд. «Беларусь», 1988) — ISBN 5-338-00345-7
  • The International Encyclopedia of Dance. Edited by Selma Jeanne Cohen and DANCE PERSPECTIVES FOUNDATION. Oxford University Press. 1998. ISBN 9780195173697
  • Чурко Ю. М. «Лінія, якая сыходзіць у бясконцасць» (Мінск, выд. «Полымя», 1999) — ISBN 985-07-0368-7
  • バレエ 誕生から現代までの歴史』 薄井憲二著 音楽之友社 1999年 ISBN 4-276-25013-7
  • Бяляева-Чэламбіцька Г. У. «Балет: эпоха Sovietica» (1917—1991) (Масква, выд. «Універсітэт Наталлі Несцеравай», 2005)- ISBN 5-901617-51-7
  • Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар'еў» (Мн., 1997) — паралельна на беларускай, рускай і англіскай мовах,
  • Мушынская Т. М. «Валянцін Елізар'еў» (другое, дапоўненае выданне, Мн., 2003) — паралельна на беларускай, рускай і англійскай мовах,
  • В.Ф. Голубеў, А.А. Смольский і інш. Хто ёсць хто ў Беларусі. Хто есць хто ў Беларусі. Who is who in Belarus. — Мэджик Мэм, 2001. — 320 с. — ISBN 985-6544-16-5. Чурко Ю. М. «Хореография в зеркале критики» (Минск, изд. «БГУ культуры и искусств», 2010) — ISBN 978-985-6798-57-6
  • Чурко Ю. М. «Pro танец» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2011) — ISBN 978-985-6981-80-0
  • «Беларусы, якія праславілі Расію. Расейцы, якія праславілі Беларусь» (Мінск, БЕЛТА, 2011) — ISBN 978-985-6828-72-3
  • «БАЛЕТ XX ВЕК». (Москва, изд. «Балетный круг», 2011) — ISBN 978-5-901818-17-6
  • Мільто І. П. «Валянцін Елізар'еў — мастак і чалавек» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2012) — ISBN 978-985-7026-79-1
  • «Танцавальны лабірынт. IFMC» (Мінск, выд. «Мэджык», 2013) — ISBN 978-985-6473-97-8
  • Васеніна А. «Сучасны танец постсавецкага пространства». Арт. Уланоўскай С. «Елізар'еўская школа». (Масква, выд. «Балетный круг», 2013) — ISBN 978-5-901818-12-1
  • «Тут музыка вянчае танец». 50 гадоў кафедры харэаграфіі СПб дзярж. кансерваторыі імя М.А. Рымскага-Корсакава. (выд. «Кампазітар - Санкт-Пецярбург», 2013)  — ISBN 978-5-7379-0610-8
  • «Большая энциклопедия Большого театра Беларуси» (Минск, изд. «Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броукi», 2014) - ISBN 978-98511-0827-1.
  • Лохава Г. «Саркіс і Лапачка» (Мінск, выд. «Чатыры чвэрці», 2016) ISBN 978-985-581-038-5.1
  • Розанава В. «Прыма-балерына Кацярына Борчанка. Інтрыгуючы талент» (Санкт-Пецярбург, выд. «Балтыйскія сезоны», 2016) — ISBN 978-5-903368-95-2.
  • В. Уральская «БАЛЕТ назіранні, заметкі, разважанні». Серыя - Балетны круг (Масква «Рэдакцыя журнала «Балет», 2016) — ISBN 978-5-901818-26-8
  • Л. Абызава «Гісторыя харэаграфічнага мастацтва. Айчынны балет ХХ - пачатку ХХI стагоддзя» («Кампазітар - Санкт-Пецярбург, 2017») — ISBN 978-5-7379-0501-9
  • «Беларуская дзяржаўная кансерваторыя - акадэмія музыкі. Гісторыя ў асобах 1932-2017» (Мінск, «Мастацкая лiтаратура», 2017) — ISBN 978-985-02-1800-1
  • Чурко Ю.М. Дыялогі, ці Валянцін Елізар'еў: "Балет - мастацтва думкі" (Мінск, выд. Лукашэвіч А.В., 2017) — ISBN 978-985-90433-1-4
  • Фотаальбом «ІМГНЕННІ. Валянцін Елізар'еў. Кастрычнік - Лістапад 2017». Фатограф Аляксей Казнадзей, www.kaznadey.com (Мінск, 2018)
  • Валянцін Елізар'еў. "Спартак". Рэпартаж з сучаснага часу: каталог / Аўтар тэкста Саша Варламов; фатограф Мікіта Фядосік. — Мінск: Дзівімакс, 2017.
  • «Мікалай Цыскарыдзэ. Дзённік рэктара. 2016-2018». Складальнік і рэдактар - Г. Пятрова (Выдавецтва АРБ, Cанкт-Пецярбург, 2018) - ISBN 978-5-93010-118-8
  • Фотаальбом "ІМГНЕННІ. "Рамэа і Джульета". Валянцін Елізар'еў. Лістапад - снежань 2018 г. Фатограф Аляксей Казнадзей. www.kaznadey.com (Мінск, 2019)